Імя на рускай мове: |
|
Мажугина Валентина Павловна |
Псеўданімы: |
|
|
Творчасць: |
|
Мажугіна Валянціна Паўлаўна нарадзілася ў 1950 г. у вёсцы Шышава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1969 г. закончыла драматычнае аддзяленне Рэспубліканскіх курсаў павышэння кваліфікацыі пры Міністэрстве культуры БССР.
З 1970 па 1973 г. вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала піянерважатай, настаўніцай беларускай і рускай мовы і літаратуры, метадыстам-экскурсаводам у г. Горкі. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей".
У 1970 г. на старонках газеты "Ленінскі шлях" з’явіліся яе першыя вершы. Друкавалася ў калектыўных зборніках "Горацкія крыніцы", "Блики памяти", "Радуга над храмом", "Над родным краем жураўлі", "На крылах натхнення".
"У салаўіных далях" (2007) – першы лірычны зборнік Валянціны Мажугінай, які прынёс аўтару прызнанне чытача. Вершы Валянціны Мажугінай кранаюць замілаванасцю да кутка дзяцінства – вёсачкі Шышава, дзе яна нарадзілася, і які паслужыў назвай паэтычнаму зборніку. У зборнік увайшлі вершы на беларускай і рускай мовах пераважна лірыка-патрыятычнай накіраванасці.
Другі зборнік вершаў "Душа моя" (2012) з’яўляецца не проста працягам першага. Ён значна пашырае тэматычны дыяпазон, служыць сваеасаблівым барометрам яе творчага росту.
Лірыка Валянціны Мажугінай напоўнена эмацыянальнай шчырасцю і дабрынёй да чалавека, Радзімы, роднай прыроды. Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць вершы на духоўную тэматыку.
Некаторыя вершы Валянціны Мажугінай пакладзены на музыку.
|
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|