Імя на беларускай мове:   Ліўшыц Уладзімір Маісеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.02.1946, г. Красны Кут, Саратаўская вобласць, Расія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Літаратуразнаўца, публіцыст, педагог, гісторык, этнограф, краязнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1981), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (2000), акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналогій (2013), член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004), Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006), Міжнароднага Саюза пісьменнікаў "Новый современник" (2009). Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1996), Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006), медалём "60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945" (2005), Ганаровымі граматамі Міністэрстваў культуры, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі Рэспублікі Беларусь (1996-2006). Ганаровы прафесар БДСГА (2016).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лившиц Владимир Моисеевич
Псеўданімы:   Уладзіміраў У.; Краснакуцкі В.
Творчасць:   Ліўшыц Уладзімір Маісеевіч – гісторык, публіцыст, краязнаўца. Нарадзіўся ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласці. Кандыдат філасофскіх навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі па вывучэнні нацыянальных меншасцей (2000), акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналогій (2013). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004), Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006), Міжнароднага Саюза пісьменнікаў "Новый современник" (2009). Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1969). Працаваў настаўнікам гісторыі Панкратаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна. Пасля вайсковай службы (1971-1972) працаваў інспектарам Горацкага райаддзела народнай адукацыі. З 1972 г. у БСГА працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры філасофіі і паліталогіі БСГА. У 1989-2005 гг. працаваў дырэктарам Горацкага гісторыка-краязнаўчага музея. Увесь вольны час прысвячае вывучэнню гісторыі роднага края. З 2007 г. жыве ў Ізраілі. Першыя публікацыі з’явіліся ў 1968 г. Асобнае месца ў творчасці займае літаратуразнаўства, ці па словах У. Ліўшыца: "Раскопкі вакол горацкага "Парнаса". Ім знойдзены сувязі рускіх пісьменнікаў Г. Дзяржавіна, А. Чэхава, М. Чарнышэўскага, П. Мельнікава, Т. Шаўчэнкі, І. Тургенева і Л. Талстога з жыхарамі Горак. Ён даследаваў "горацкі" перыяд жыцця беларускіх пісьменнікаў М. Гарэцкага, Л. Чарняўскай, С. Фаміна, Ю. Гаўрука, М. Ганчарыка, А. Вечара, Н. Тулупавай, расказаў аб наведванні Горацкага краю Я. Купалам, Я. Коласам, У. Караткевічам, І. Эрэнбургам. Шматлікія артыкулы прысвяціў творчасці пісьменнікаў-ураджэнцаў В. Каваля, М. Булахава, А. Коршунава, Г. Шчарбатава і Л. Разгона. Гэтыя пошукі абагульнены ў кнігах і брашурах: "Максім Гарэцкі – жыццё і творчасць" (1993), "Літаратурны музей Максіма Гарэцкага" (1997), "Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля" (1998), "Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе" (1999), "Раскопкі вакол горацкага "Парнаса". Літаратуразнаўчыя нарысы" (2001). У. Ліўшыц з’яўляецца аўтарам нарысаў, эсэ, артыкулаў у перыядычным друку. Пад яго рэдакцыяй і з яго ўдзелам з 1993 выдадзена звыш за 50 мастацкіх і навуковых кніг. Быў заснавальнікам і выдаўцом у БДСГА серый кніг "Выдающиеся педагоги и воспитанники БГСХА", "Імі ганарыцца Горацкая зямля", "Гісторыя працоўных калектываў Горацкага раёна", "История факультетов и кафедр БГСХА". З’яўляецца заснавальнікам Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, музея-кабінета М. Гарэцкага пры БДСГА, удзельнічаў у стварэнні музея-сядзібы М. Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка, музея гісторыі БДСГА, краязнаўчых музеяў у вёсках Маслакі, Аўсянка, музея пісьменніка В. Каваля ў в. Сава Горацкага раёна. Па яго ініцыятыве ў Горках у 1992 г. адбыліся Першыя рэспубліканскія Гарэцкія навуковыя чытанні, быў арганізатарам і першым старшынёй Горацкага раённага краязнаўчага таварыства "Бацькаўшчына". З 2007 г. жыве ў Ізраілі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: