Імя на беларускай мове:   Кісялёў Сяргей Андрэевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.02.1950, в. Маркава, Валагодская вобласць, Расія – 28.09.2014, г. Горкі).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010). Дэлегат ІІ з’езду пісьменнікаў Беларусі (2011), лаўрэат абласных конкурсаў памяці К. Сіманава (2011, 2012, 2013), памяці А. Пушкіна (2012, 2013).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Киселев Сергей Андреевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Кісялёў Сяргей Андрэевіч нарадзіўся ў вёсцы Маркава Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010). Дэлегат ІІ з’езду пісьменнікаў Беларусі (2011). Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1976 г. працуе ў БДСГА. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі БДСГА. Лаўрэат абласнога конкурсу памяці К. Сіманава (2011 г., дыплом 1-й ступені). Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Друкуецца ў раённых, абласных газетах, у часопісах "Нёман" і "Наш современник". Сяргей Кісялёў – гэта паэт з заяўкай на лірыка, майстра паэтычнага цэха, якому ўласцівы глыбіня і яскравасць вобраза, лаканічнасць думкі і музычнасць радка. Ён "ззяе" далікатным пачуццём, тонкім і яркім вобразам, ад якога становіцца святлей і цяплей на душы, тым, што так уласціва творчай манеры Мікалая Рубцова і Сяргея Ясеніна. Нездарма яго ўжо паспелі назваць горацкім Сяргеем Ясеніным. Вершы Сяргея Кісялёва глыбока пранікнёныя, вобразныя, чуллівыя, трапяткія, выпакутаваныя душою і прапушчаныя праз сэрца. Яго першая кніга вершаў "Дорога домой" выйшла ў 2003 г. У яе ўвайшлі ў асноўным лірычныя вершы, напісаныя ў розныя гады, якія па свайму сэнсу з’яўляюць сабой вобразна-трапяткое спляценне дум і перажыванняў. Затым на працягу 2004-2013 гг. выйшлі яшчэ чатыры яго паэтычныя зборнікі: "Родник" (2004), "Светлый вечер" (2007), "Одинокий путь" (2010) і "Осенние цветы" (2013), якія таксама напоўненыя лірызмам. Сярод вершаў Сяргея Кісялёва ёсць і вершы грамадзянска-патрыятычнага гучання, вершы аб вайне (верш "В октябрьском лесу 41-го", прысвечаны памяці расстраляных жыхароў в. Горы). Пяты па ліку зборнік вершаў Сяргея Кісялёва "Осенние цветы", прысвечаны вечным тэмам жыцця і смерці, шчасця і гора, кахання і растання. Побач з лірычнымі вершамі значнае месца ў зборніку займаюць творы філасофскага напрамку. Лаканічнасць і лёгкасць выказвання, класічная прастата і багацце зместа надаюць вершам вялікую прыцягальную сілу.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: