Імя на беларускай мове:   Жураўлёў Васіль Дзям’янавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (07.01.1944, в. Халіпы, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць – люты 2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Журавлев Василий Демьянович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Жураўлёў Васіль Дзям’янавіч нарадзіўся на Дрыбіншчыне. Працаваў мантажнікам на будоўлях вобласці, мастацкім кіраўніком Дрыбінскага ДК. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута і атрымаў накіраванне ў Кароўчынскую сярэднюю школу. Затым працаваў на пасадзе інспектара школ Горацкага раёна. Апошнія гады кіраваў Цэнтрам тэхнічнай творчасці школьнікаў. В. Жураўлёў – майстра не толькі вершаванага радка, але і празаічнага аповяду. Гэта так званыя "Жыццёвыя гісторыі" – артыкулы на тэмы маралі і выхавання, якія надоўга запамінаюцца: "Сирень в черном конверте", "Расплата за любовь", "Роковой юбилей", "Мачаха", "Ночная кукушка", "Теща моя...", "Черный омут", "Стерва", "Коварство" і інш. Яго вершы друкуюцца на старонках раённай газеты. Яму ўдаюцца як узнёсла-паэтычныя вершы, так і кранальна-лірычныя: "Мамины руки", "Безответная любовь", "Надежда", "Не суди", "Где ты, златая пора?", "Победа", "Мысли вслух", "Гимн учителю", "Солдатские вдовы", "Защитникам Отечества", "Неизвестный солдат" і інш. У 2006 г. выйшаў зборнік "Голос души".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: