Імя на беларускай мове:   Дзетліковіч Пётр Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.04.1950, в. Белае, Лагойскі раён, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага саюза журналістаў (1980), лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама (2005) і абласнога конкурсу журналістаў імя Міхаіла Гарадзецкага (2012). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Горацкага райвыканкама, Беларускага Саюза журналістаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Детликович Петр Иванович
Псеўданімы:   Дзятковіч Сяргей
Творчасць:   Дзетліковіч Пётр Іванавіч нарадзіўся ў в. Белае Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Працаваў адказным сакратаром Краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг". З 20 снежня 1979 г. і па цяперашні час працуе адказным сакратаром Горацкай раённай газеты "Горацкі веснік" (да 2011 г. –"Ленінскі шлях"). Член Беларускага саюза журналістаў (1980). Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Аўтар кнігі нарысаў "Огни над Проней" (2012). Пад яркай вокладкай – збор шматжанравых твораў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і працы, а таксама аб тых дзеячах, якімі сёння па праву ганарыцца Горацкі край.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: