Імя на беларускай мове:   Грушына Ларыса Віктараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.09.1953, г. Горкі, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Грушина Лариса Викторовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Грушына Ларыса Віктараўна нарадзілася ў горадзе Горкі. У 1976 г. скончыла БДСГА. Больш за 20 год яна адпрацавала ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Горацкаму раёну, прайшоўшы шлях ад радавога інспектара да начальніка аддзела і намесніка начальніка ўстановы. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Творчы характар Ларысы Віктараўны ў поўнай меры адлюстраваўся ў яе паэзіі. У 2009 г. выйшаў першы зборнік паэзіі "Когда душа грустит", куды ўвайшлі вершы, напісаныя на працягу пяці гадоў. Свае вершы Ларыса Грушына называе "мыслями вслух". Яны прадстаўляюць сабой адкрыты дыялог аўтара з роднымі і блізкімі людзьмі, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Аб гэтым сведчаць назвы раздзелаў зборніка: "Ты не жалей для близкого тепла", "Из нечастых встреч и их ожидания наша жизнь с тобой состоит" і інш. У зборніку апісаны таксама яркія пачуцці да блізкага чалавека: чаканне любові, стомленасць ад адзіноты, сустрэчы і прызнанні, адмову і разрыў. Любоўная лірыка паэтэсы гранічна шчырая, пачуццёвая. У паэтычнай палітры паэткі ёсць і гумарыстычныя мініяцюры ("Дружеский шарж для мужа", "Мужчины! Говорите комплименты"). Ларыса Віктараўна чалавек сапраўды мнагагранны. Яе захапленне паэзіяй дзіўным чынам спалучаецца з уменнем маляваць. Яна сама намалявала ілюстрацыі да свайго зборніка вершаў. Яна друкавалася ў зборніку вершаў супрацоўнікаў падаткавых органаў "Вдохновение" (Магілёў, 2010).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: