Імя на беларускай мове:   Грабчыкаў Сямён Мітрафанавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (13.05.1923, в. Логвіна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць – 14.05.1994, пахаваны ў Мінску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Мовазнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Грабчиков Степан Митрофанович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Грабчыкаў Сцяпан Мітрафанавіч – мовазнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Логвіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 г. закончыў сярэднюю школу на выдатна. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Ваяваў на Варонежскім, Заходнім і 1-м Украінскім франтах. У час танкавай бітвы на Арлоўска-Курскай дузе быў паранены. У 1946 г. пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1951 г. Працаваў выкладчыкам у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, Полацкім педагагічным інстытуце, рэдактарам у выдавецтве "Народная асвета" навуковым супрацоўнікам у НДІ педагогікі, выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Галоўным аб’ектам навуковых даследаванняў была лексікаграфія. Падчас працы ў выдавецтве "Народная асвета" ён склаў "Слоўнік мовы В. І. Дуніна-Марцінкевіча", які ўключае ўсю лексіку мастацкіх твораў пісьменніка, напісаных на беларускай мове. На жаль, ён не быў выдадзены, але на яго аснове С. Грабчыкаў напісаў і ў 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Слоўнік мовы В.І. Дуніна-Марцінкевіча і важнейшыя асаблівасці лексікі пісьменніка". У 1977 г. С. Грабчыкаў выдаў кнігу "Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў", якая фактычна з’яўляецца слоўнікам паронімаў беларускай мовы і складаецца з 718 артыкулаў. Рускай і беларускай аманіміі і параніміі ён прысвяціў працу "Межъязыковые омонимы и паронимы" (1980). Сцяпан Грабчыкаў – аўтар двух перакладных слоўнікаў "Русско-белорусский словарь"(1965) адрасаваных вучням і настаўнікам сярэдняй школы. Гэтым абумоўлены прынцып адбору для яго слоў і характар іх падачы. Такім самым па прызначэнні, аб’ёме, прынцыпах адбору слоў і характары іх падачы з’яўляецца складзены Сцяпанам Грабчыкавым "Беларуска-рускі слоўнік" (1970). Гэтыя слоўнікі вытрымалі шматразовыя перавыданні. Ён браў удзел у складанні "Арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы для пачатковай школы" (1968), які таксама вытрымаў некалькі выданняў. Сцяпан Грабчыкаў вядомы і як складальнік зборнікаў мастацкіх і публіцыстычных твораў для школьнікаў, і як аўтар цікавых артыкулаў па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, беларускай лексікаграфіі, культуры беларускай мовы. Ён унёс значны ўклад у беларускае мовазнаўства, асабліва ў беларускую лексікаграфію.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: