Імя на беларускай мове:   Гаўрыленка Таццяна Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.08.1980, г.п. Краснаполле, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу "Гуманнасць у сэрцы кожнага" (2013), абласнога літаратурнага конкурсу памяці К. Сіманава (2011), памяці Аляксандра Пушкіна "Мы рождены для вдохновенья" (2012). Узнагароджана дыпломам ІІ ступені Першага епархіяльнага літаратурнага конкурсу праваслаўных паэтаў, пісьменнікаў, журналістаў "Па слову Твайму" (2017, Расія).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Гавриленко Татьяна Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Гаўрыленка Таццяна Аляксандраўна нарадзілася ў г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці. З 1990 г. жыве ў Горках. Скончыла Мсціслаўскі будаўнічы каледж, працуе мастаком у Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". З вершамі выступае ў перыядычным друку з 2003 г. У 2014 г. выйшаў з друку паэтычны зборнік вершаў "Сердце в огне". Зборнік складаецца з васьмі раздзелаў. Тут змешчаны вершы пра жыццё, радзіму, каханне, жывёл, гумарыстычныя вершы і вершы-прысвячэнні. Многія з іх адметны сваёй глыбінёй і шматграннасцю пачуццяў, ёмістасцю вобразаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: