Імя на беларускай мове:   Каган Эдгар Якаўлевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (29.09.1937, г. Масква, Расія – 2004, г. Асіповічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Каган Эдгар Яковлевич
Псеўданімы:   Эдгар Грэк
Творчасць:   Беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, мастак Эдгар Грэк (Каган Эдгар Якаўлевіч) нарадзіўся ў Маскве. Закончыў Херсонскае мараходнае вучылішча, афіцэр ваенна-марскога Флоту СССР. Працаваў штурманам дальняга плавання на гандлёвых суднах Чарнаморскага і Дунайскага параходстваў. Пабываў у 13 краінах, 14 марах, двух акіянах. Пазней закончыў Краснаярскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці "Мастак-графік". Працаваў настаўнікам, інжынерам-канструктарам, начальнікам бюро прамысловай эстэтыкі Ленінагорскага поліметалічнага камбіната. У 1972 г. пераехаў у Беларусь, у горад Асіповічы. Працаваў спачатку ў канструктарскім бюро на Асіповіцкім КРЗ, а потым больш дваццаці гадоў аддаваў свае веды мастака-графіка дзецям школ горада. Апублікаваў серыю артыкулаў пра жывёл у часопісе "Родная прырода" і мясцовых друкаваных выданнях, выконваў графічныя і мастацкія работы. У 2002 г. выдаў кнігу марскіх апавяданняў "За тех, кто в море", у 2003 г. – марскі раман "Золотой лотос" (Кн. 1), кнігу аб прыродзе Асіповіцкага краю "Встречи в Осиповичских лесах". З 2003 г. – член беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: