Імя на беларускай мове:   Васільеў Леў Гур’евіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.02.1926, г. Ярцава, Смаленская вобласць, Расія – 01.12.2012, пахаваны ў Магілёве).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат абласнога конкурсу памяці К. Сіманава (2011).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Васильев Лев Гурьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васільеў Леў Гур’евіч – ураджэнец горада Ярцава Смаленскай вобласці. Скончыў факультэт замежных моў Саратаўскага педагагічнага інстытута. З 1967 г. жыў у Горках, працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і ў сельскіх школах Горацкага раёна. Друкавацца пачаў у 1958 г. Яго вершы з’яўляліся ў раённых і абласных газетах Смаленскай вобласці. Пасля прыезду ў Горкі ён становіцца кіраўніком двух літаратурных аб’яднанняў – "Парнас" (пры газеце БСГА "Советский студент") і "Крыніцы", якое было ім жа створана ў 1968 г. пры раённай газеце "Ленінскі шлях". Вершы друкаваліся ў газеце "Советская Белоруссия", зборніках "Галасы з Горацкага Парнаса", "Блики памяти", ва ўсіх выпусках альманаха "Акадэмічны вянок". У 1999 г. выйшаў яго першы паэтычны зборнік "Избранное", куды ўвайшлі вершы рознай тэматыкі. 28 яго твораў пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі Я. Шапіра, Я. Касалапавым, К. Кабашовым, В. Макеевай, Г. Калікінскай. 12 песень пакладзена на музыку кампазітарам А. Кажурыным. У 2013 г. з друку выйшаў другі паэтычны зборнік "Дорогой жизни". Многія вершы ў гэтым зборніку прысвечаны вечнай прыгажосці прыроды, якая часта асацыіруецца ў яго з прыгажосцю жанчыны. Многа месца адведзена і творам пра каханне. У сваёй творчасці паэт шматгранны, як само жыццё. Яго вершы хвалююць чытача шчырасцю пачуццяў. Асноўныя тэмы яго творчасці – любоў да Радзімы, роднай зямлі, Беларусі, тэма кахання. Сваё жыццёвае крэда паэт выразіў у вершы "Подарок": Пусть день грядущий будет и не ярок, – Дано немногим душу озарить – Его я принимаю, как подарок, Стараясь жизнь хоть чем-то отдарить.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: