Імя на беларускай мове:   Варухіна Святлана Іосіфаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.04.1941, г. Казань, Расія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца раённых літаратурных конкурсаў "Дороги памяти живые…" (2019), "Великой Победе – 75!", "Думкай і словам з’яднаныя" (2021).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Варюхина Светлана Иосифовна, С.И. Бакчеева-Варюхина
Псеўданімы:  
Творчасць:   Варухіна Святлана Іосіфаўна нарадзілася ў г. Казані. Скончыла Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1975 г. жыве ў Горках. Кандыдат філасофскіх навук. Дацэнт кафедры педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі БДСГА. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Парнас" пры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Аўтар некалькіх кніг па этыцы і псіхалогіі. У сваіх кнігах даследуе псіхалогію чалавека і яго ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі. У перыядычным друку выступае з апавяданнямі і нарысамі: "Вечные песни любви", "Перелом", "Память сердца" і інш. Друкавалася ў трох зборніках "Акадэмічнага вянка" і іншых калектыўных зборніках. Аўтар публіцыстычных кніг: "Истоки доброты" (1987), "Счастливый бумеранг" (1993).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: