Імя на беларускай мове:   Аронава (Майская) Ганна Ісакаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.05.1954, г. Горкі, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Аронова Анна Исаковна
Псеўданімы:   Святлана Майская
Творчасць:   Аронава Ганна Ісакаўна нарадзілася ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры ДУК "Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей". Скончыла з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала эканамістам, выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам акадэміі, журналістам. Творчы шлях пачаўся ў 2005 г., калі ў раённай газеце "Ленінскі шлях" быў надрукаваны артыкул пра спаленую фашыстамі вёску Верашчакі. За час працы карэспандэнтам газеты "Региональные ведомости" ў 2007-2008 гг. ёю было надрукавана каля ста артыкулаў. У гэтай жа газеце з’явіліся і яе першыя вершы. У 2009 г. выйшаў з друку першы зборнік вершаў і эсэ "Оазис счастья". Асноўныя тэмы яе творчасці – усё, што хвалюе і застаўляе перажываць. Гэта роздум аб жыцці, шчасці, каханні, сяброўстве. У 2010 г. выйшаў з друку наступны зборнік – "Горки: люди и судьбы". Ён уключае вершы і больш за сто нарысаў і эсэ з фотаздымкамі пра вядомых і простых людзей Горацкага краю. У рэспубліканскім журнале "Нёман" кніга была названа энцыклапедыяй сучаснага жыцця беларускага раённага цэнтра (Нёман, 2012, № 5, С. 280–281).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: