Імя на беларускай мове:   Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.09.1918, в. Клетнае, Глускі раён, Магілёўская вобласць – 13.11.1989).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, вучоны.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Янковский Федор Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў в. Клетнае. Закончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936), Мінскі настаўніцкі інстытут (1939), Гродзенскі педагагічны інстытут (1948). Пасля заканчэння педтэхнікума працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939–1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну – начальнік разведкі партызанскага атрада "Грозны" на Міншчыне. Быў цяжка паранены. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў адказным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газеты "Сацыялістычная вёска", настаўнікам у Глускай сярэдняй школе, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры. З 1953 г. працаваў выкладчыкам, у 1956–1982 гг. – загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (цяпер імя М. Танка). У кандыдацкай дысертацыі "Глускія гаворкі" (1954) дэталёва апісаў фанетычную і марфалагічную сістэму глускіх гаворак, растлумачыў узнікненне асобных дэалектычных рыс. Аўтар каля 300 навуковых прац, у т. л. "Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы", "Дыялектычны слоўнік", "Крылатыя словы і афарызмы", "Пытанні культуры мовы", "Беларускае літаратурнае вымаўленне", "Гістарычная граматыка беларускай мовы" і інш. Выдаў кнігі навел, апавяданняў, літаратурных мініацюр "Абразкі", "Прыпыніся на часіну", "І за гарою пакланіся", "Радасць і боль", "Само слова гаворыць". Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, "Знак пашаны", медалямі. Памёр у 1989 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: