Імя на беларускай мове:   Тоўсцік Аркадзь Апанасавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.11.1925, в. Чыкілі, Глускі раён, Магілёўская вобласць – 01.03.2009).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Журналіст, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны двума медалямі імя Юліуса Фучыка Міжнароднай арганізацыі журналістаў. Заслужаны работнік культуры.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Толстик Аркадий Афанасьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Вучыўся ў Глускай СШ №2. Скончыў літаратурны факультэт Бабруйскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута (1954), Мінскі педагагічны інстытут (1957). У Вялікую Айчынную вайну прымаў удзел у партызанскім руху. Пасля вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў прызваны ў армію, удзельнічаў у барацьбе супраць бандытызма на тэрыторыі Заходняй Беларусі. З 1950 г. працаваў інструктарам Бабруйскага абкама ЛКСМБ, 1-м сакратаром Чырвонаслабадскога РК ЛКСМБ, адказным арганізатарам ЦК ЛКСМБ. У 1953–1960 гг. загадчык аддзела, намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». З 1960 г. – на партыйнай рабоце: інструктар аддзела прапаганды і агітацыі, загадчык сектара друку, выдавецтваў і паліграфіі, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Кампартыі Беларусі. У 1973–1986 гг. працаваў рэдактарам газеты «Звязда». Член ЦК КПБ у 1976–1990 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га, 10-га і 11-га скліканняў. У 1973–1987 гг. старшыня праўлення Саюза журналістаў БССР. Удзельнічаў у рабоце 29 сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1974). Узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, двума медалямі імя Юліуса Фучыка Міжнароднай арганізацыі журналістаў. Заслужаны работнік культуры (1979). Працаваў ў Беларускім фондзе культуры, займаўся пытаннямі вяртання ў краіну беларускіх нацыянальных каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены з Беларусі. Памёр 1 сакавіка 2009 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: