Імя на беларускай мове:   Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.03.1920, в. Барбарова, Глускі раён – 09.05.2009, г. Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 г. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Мартинович Аркадий Ничипорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў в. Барбарова, скончыўшы Глускую сямігодку (1934), працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе, потым дыспетчарам аўтаатрада, які будаваў шашу. У 1936 г. паступіў у Мінскае педвучылішча, пасля заканчэння якога ў 1939 г. некалькі месяцаў працаваў у школе в. Турэц, затым у Цітвянскай сямігодцы Рудзенскага раёна. У 1939 г. быў прызваны на вайсковую службу, удзельнічаў у савецка-фінляндскай (1939-1940) і Вялікай Айчыннай войнах, спачатку радавым, а пасля заканчэння ваенна-пяхотнага вучылішча з мая 1942 г. – камандзірам роты процітанкавых ружжаў. Быў тройчы паранены. Пасля апошняга ранення адпраўлены ў тыл у Сярэднюю Азію. Служыў у тылавых часцях да сярэдзіны 1946 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на Беларусь, працаваў на журналісцкай ніве і вучыўся: скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950), БДУ (1955). Працаваў у рэдакцыях газет "Савецкі селянін", "Калгасная праўда", "Літаратура і мастацтва", у выдавецтве "Беларусь". У 1971-1972 гг. – адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва. У 1974 г. – галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". З 1981 г. – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Першыя яго вершы былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1938 г. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў "Надзея" (1960), "Водгулле" (1963), "Прасека" (1967), "Панарама" (1970), "Няхай ідзе дождж" (1973), "Сцюжа" (1976), раманы "Не шукай слядоў сваіх" (1979), "Груша на Голым Полі" (1986), зборнік вершаў "Чырвоныя ветразі" (1965), аповесць для дзяцей "Неадкрыты востраў" (1966). У 1991 г. з’явіўся раман "Цень крумчаковага крыла". Пераклаў на беларускую мову кнігі "Самы чалавечны чалавек" Н. Ходза, "Прыгоды Гугуцэ" С. Вангелі, "Вецер у галаве" Х. Мянд , "Месяц і сонца" С. Баруздзіна, "Белая вяселка" К. Паўстоўскага (1976).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: