Імя на беларускай мове:   Ждановіч Мікалай Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.09.1957, в. Цяплухі, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Жданович Николай Николаевич
Псеўданімы:   Мікола Ждановіч
Творчасць:   Журналіст, паэт Мікола Ждановіч нарадзіўся ў вёсцы Селішчы (цяпер Цяплухі) Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля школы працаваў вадзіцелем. Закончыў філфак МДПІ і факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у нараўлянскай райгазеце "Прыпяцкая праўда", "Гомельскай праўдзе", галоўным рэдактарам "Добрушскага краю". З 2002 г. – уласны карэспандэнт газеты "Рэспубліка" па Гомельскай вобласці. Аўтар зборнікаў вершаў "Прызнанне ціхае "люблю...", "Свята першага снегу". Вершы Ждановіча друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках "Маладыя галасы", "Магістраль". Жыве ў г. Гомелі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: