Імя на рускай мове: |
|
Лавринович Василий Афанасьевич |
Псеўданімы: |
|
|
Творчасць: |
|
Нарадзіўся ў в. Цялуша Бабруйскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай сямігодкі вучыўся ў Мінскім педагагічным вучылішчы (1940). Да 1941 г. працаваў у Белдзяржфілармоніі. Вялікая Айчынная вайна заспела В. А. Лаўрыновіча ў г. Брэсце, дзе ён выступаў з трупай перад салдатамі. У 1941 г. яго адправілі вучыцца ў Тамбоўскае вышэйшае вучылішча артылерыстаў, пасля заканчэння якога малады лейтэнант ваяваў пад Ленінградам, Масквой. У адным з баёў быў паранены. Потым ваяваў на Захадным фронце ў разведцы. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшы, дайшоў да Берліна. У 1946 г. дэмабілізаваўся і быў прызначаны завучам Глушанскага дзіцячага дома. У 1951 г. пераведзены ў Копыльскі дзіцячы дом, а з 1954 г. працуе ў Глускім дзіцячым доме настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, пазней – выхавацелем. У 1951-1955 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага. У 50-е гады пад началам Васіля Апанасавіча пры Глускім дзіцячым доме было створана дзіцячае літаратурнае аб’яднанне "Званок", якое працавала да выхада В. А. Лаўрыновіча на пенсію (1985 г.).
Друкавацца пачаў у гады вучобы ў школе на старонках бабруйскай раённай газеты "Камуніст" і абласной "Камунар Магілёўшчыны". У 1976 г. выйшла яго кніжка паэзіі для дзяцей "Едзе лірнік з песняй", у 1977 г. на Украіне – дзіцячая кніжка "Лірнік спявае". Пазней для чытачоў малодшага ўзросту на рускай мове была выдадзена кніга "Желтолистик".
Шмат вершаў В. А. Лаўрыновіча сталі песнямі: "Ляночкі", "Дзеці сонечнай краіны", "Радзіма", "Саўка", "Хлопец кучаравы" і інш.
Жыве ў Глуску.
|
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|