Імя на беларускай мове:   Грахоўскі Сяргей Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.09.1913, мяст. Нобель, Зрэчненскі раён, Ровенская вобл. – 19.12.2002, Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік і перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік "Асеннія гнёзды". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа за зборнік "Споведзь".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Граховский Сергей Иванович
Псеўданімы:   М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон П
Творчасць:   Нарадзіўся ў мястэчку Нобель Зарэчненскага раёна Ровенскай вобласці, Украіна. Дзяцінства і юнацтва правёў у Глуску, у які маці вярнулася ў 1914 г.Тут закончыў сямігодку. Працоўны шлях пачаў у 1930 г. на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Да вайны закончыў літфак Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" і на Беларускім радыё. У 1936 г. беспадстоўна арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў і сасланы на лесараспрацоўкі ў Горацкую вобласць. Пасля вызвалення і зняцця судзімасці ў 1946-1949 гг. настаўнічаў у Слуцкім раёне. У 1949 г. арыштаваны паўторна і высланы ў адміністратыўную ссылку, якую адбываў у Навасібірскай вобласці. Працаваў выкладчыкам сярэдняй школы ў с. Біяза Навасібірскай вобласці. У 1955 г. поўнасцю рэабілітаваны. У 1956 г. вярнуўся ў Мінск. Працаваў на Беларускім радыё, у рэдакцыях "Бярозкі" і "Вясёлкі", старшынёй секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў, сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Друкуецца з 1926 г. Актыўная творчая дзейнасць пачалася толькі пасля рэабілітацыі. З 1956 г. выйшлі 53 кнігі паэзіі, прозы. Перакладаў твораў А. Пушкіна, А. Блока, Р. Тагора, Р. Гамзатава, П. Нэруды, М. Дудзіна і многіх іншых аўтараў. Вершы С. Грахоўскага перакладаліся на англійскую, французскую, польскую, балгарскую, рускую, украінскую, грузінскую, таджыкскую і іншыя мовы. С. Грахоўскі – лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1983), заслужаны работнік культуры Беларусі (1983). Ганаровы грамадзянін Глуска з 1995 г. 19 снежня 2002 г. Сяргей Іванавіч Грахоўскі памёр. У 2003 г. да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў Глуску адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар, з’явіўся бульвар імя С. І. Грахоўскага, яго імя прысвоена сярэдняй школе №1.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: