Імя на беларускай мове:   Бобрык Іван Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.07.1905, Глуск, Магілёўская вобласць – 25.08.1941, г. Ленінград, Расія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бобрик Иван Иванович
Псеўданімы:   Янка Бобрык
Творчасць:   Беларускі савецкі паэт. У 1929 г. закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ, аспірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1934). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна, навуковым супрацоўнікам Акадэміі мастацказнаўства ў Ленінградзе, Белдзяржкіно, Упраўленні па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкама. Друкаваўся з 1924 г. Разам з А. Звонакам і Я. Туміловічам выдаў зборнік вершаў "Пунсовае ранне" (1926 г.), у 1930 г. у "Маладняку" апублікаваў паэму "Галіна". Выступаў у друку з апавяданнямі і нарысамі. У час вайны па стане здароўя Я. Бобрыка знялі з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 г. ён дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэння. У канцы ліпеня 1942 г. зусім знясіленага Янку Бобрыка на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх магілках.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: