Імя на беларускай мове:   Абуховіч Альгерд Рышардавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.07.1840, в. Калацічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць – 10.08.1898, г. Слуцк, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, мемуарыст, перакладчык, пісьменнік-рэаліст, адзін з заснавальнікаў жанру беларускай байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Абухович Ольгерд Ришардович
Псеўданімы:   Альгерд-Якуб; граф Бандзінелі (Бандынэлі)
Творчасць:   Абуховіч Альгерд Рышардавіч – паэт, мемуарыст, перакладчык. Увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як пісьменнік-рэаліст, адзін з заснавальнікаў жанру беларускай байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі. На жаль, пры жыцці яго творы не друкаваліся і да нас дайшла невялікая частка яго творчай спадчыны: байкі "Ваўкалак", "Старшыня", "Суд", "Воўк і Лісіца", верш "Дума аб Каралю ХII", фрагменты мемуараў. Пісьменнік па-майстэрску пераклаў на беларускую мову творы многіх паэтаў свету (Гетэ, Шылер, Гюго, Байран, Пушкін, Лермантаў і інш.). У "Беларускім календары на 1915 год" надрукаваны яго байкі "Пярэварацень" і "Старшына", у віленскай газеце "Гоман" (1916, № 33-40, 49) – фрагменты з мемуараў. Асобнае месца ў творчасці А. Абуховіча займаюць мемуары (пісаліся ў 1894 у Слуцку і часткова ў Зарэччы на Глушчыне) – нязмушанае пісьменніцкае апавяданне пра сябе і сваю эпоху, напоўненае роздумам пра час, літаратуру, вечныя праблемы чалавечага жыцця.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: