Імя на беларускай мове:   Украінка Сяргей Сяргеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.01.1961, в. Ніканавічы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, крытык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Украинка Сергей Сергеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Паэтычныя творы С. Украінкі друкаваліся ў калектыўных зборніках "Вусны", "Квадра", "Дняпроўскія хвалі" і інш., часопісе "Полымя", рэспубліканскай і абласной перыёдыцы. Ён удала выступіў і як празаік (часопіс "Крыніца"), крытык і літаратуразнаўца (штотыднёвік "ЛіМ", часопіс "Роднае слова"). У 2001 г. быў надрукаваны яго першы, самастойны паэтычны зборнік з назвай "Маё Купела". Вершы, змешчаныя ў зборніку – лепшыя з надрукаваных у перыёдыцы, тэматычна разнастайныя, але іх лучыць тонкі лірызм, які спалучаецца з адметнасцю светабачання і жыццёвай мудрасцю. Лірычны герой яго вершаў – асоба, паяднаная з Бацькаўшчынай, яе гісторыяй і сучаснасцю. Побач з лірычнымі вершамі ў зборніку змешчаны і творы баладнага характару. Яны вызначаюцца тонкім псіхалагізмам, уменнем іх аўтара з дапамогай мастацкай дэталі стварыць запамінальны паэтычны вобраз, малюнак. Не пакінуць абыякавым чытача вершы, прысвечаныя памяці нашых славутых пісьменнікаў М. Багдановіча ("Паэт") і М. Гарэцкага ("Вязень"), трагічны лёс якіх – напамін нам, нашчадкам, ніколі не губляць надзеі-спадзявання.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: