Імя на беларускай мове:   Стральцоў Барыс Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.03.1926, в. Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць – 18.10.2009, Мінск, пахаваны ў Мінску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў "За значны ўклад у развіццё журналістыкі", лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў галіне журналістыкі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Стрельцов Борис Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   З імем Барыса Васільевіча звязана станаўленне беларускай журналісцкай навукі, яго манаграфіі і артыкулы ведаюць далёка па-за межамі Беларусі. Акрамя настаўніцкай і даследчыцкай працы, Б. Стральцоў вядомы і як пісьменнік, аўтар мастацкіх твораў, яго пяру належаць чатыры сцэнарыі дакументальных фільмаў і пяць мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі. Асноўная тэматыка яго мастацкіх і публіцыстычных твораў – жыццё вёскі і клопаты моладзі і інтэлегенцыі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: