Імя на беларускай мове:   Пазнякоў Міхась Паўлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.01.1951, в. Заброддзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1992 г.), Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Міжнароднай літаратурнай прэміі "Сад божественных пісень" імя Грыгорыя Скаварады за 2020 год і іншых. У 2022 г. уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Марка Твэна, Міжнароднай прэміяй украінскай песні імя Васіля Сіманенкі (г. Кіеў) — за песню "У нашым доме" (на ўкраінскай мове) і папулярызацыю ўкраінскага мастацтва ў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры (2023).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Поздняков Михаил Павлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 1976 г. у газеце "Беларускі ўніверсітэт" быў надрукаваны першы верш Міхася Пазнякова на беларускай мове. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1977) ён вярнуўся ў Мінск і выкладаў родную мову і літаратуру ў СШ № 26. У 1978 г. быў залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе прымаў удзел у распрацоўцы двухтомных "Русско-белорусского словаря" і "Беларуска-рускага слоўніка", а таксама з’яўляўся памочнікам навуковага рэдактара гэтых выданняў. Навуковым жа рэдактарам быў Кандрат Крапіва – у той час віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Мовазнаўчая школа славутага пісьменніка, вучонага і цікавага чалавека дапамагла Пазнякову глыбей пранікнуць у бясконцае нацыянальнае багацце – моўны скарб, заняцца навуковай працай, напісаць шэраг навуковых артыкулаў, а пасля распрацаваць і выдаць вялікі "Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы". Першая кніжка Міхася Пазнякова – "Дзіўныя "блізняты" – была адрасавана дзецям. Яе склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся "Побач з татам", "Тры чарадзеі", "Ехаў поўны воз дзівос", "Шые вожык кажушок", "Дзівосны свет" і інш. Сягоння Міхась Пазнякоў – аўтар каля 30 кніг паэзіі і прозы. Міхась Пазнякоў пераклаў на беларускую мову кніжкі "Дапаможаш ты – табе дапамогуць" (афганскія народныя казкі), "Залатая ракавінка" (кітайскія народныя казкі), "Дванаццаць месяцаў" С. Маршака, "У заапарку" М. Гелера, раманы С. Лагерлёф "Пярсцёнак Лёвеншольдаў", В. Скот "Квенцін Дорвард", М. Сервантэс "Дон Кіхот", некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых. У апошнія гады перакладае на рускую мову творы Я. Сіпакова, І. Пташнікава, В. Ткачова, У. Гніламёдава, П. Саковіча, К. Камейшы. Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. З ім супрацоўнічаюць кампазітары Л. Захлеўны, П. Яроменка, Г. Ермачэнкаў, У. Карызна-малодшы, М. Літвін, В. Кузняцоў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: