Рэкі адносяцца да цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна.

Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/кв. км

Галоўнай рэчкай на тэрыторыі раёна з'яўляецца Друць (правыя прытокі — Аслік з Руткай, Каменка, левыя — Гнілка, Вабіч), якая перасякае цэнтральную частку раёна з поўначы на поўдзень.

Зімой рэкі замярзаюць прыкладна на 4 месяцы. У красавіку рэкі разліваюцца — працягласць паводкі каля 15 дзён. Летам рэкі значна мяльчэюць. У другой палове лета і восенню ўзровень вады павышаецца за лік ападкаў.

(Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 3. — С. 78.)

ДРУЦЬ.

Рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра.

р. Друць каля в. Цяцерын

Даўжыня - 295 км.; Пл. вадазбору - 5020 кв. км.; Сярэднегадавы расход вады; у вусці - 31,6 куб.; Агульнае падзенне ракі - 105,2 м.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 0,4 %; Пачынаецца за 1 км на захадзе ад в. Раздольная Талачынскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці 2000 км, гушчыня рачной сеткі — 0,39 км/кв. км.

Асноўныя прытокі:

- злева: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза;

- справа: Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца.

Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Назва ракі паходзіць ад фінскага “друць”, “друта” – ручай, рака, шмат вады. Друць - чацвёртая па даўжыні і воднасці прыток Дняпра. Для нашай вобласці яна транзітная: пачынаецца на Віцебшчыне ( каля вёскі Ратамка Талачынскага раёна), заканчваецца каля Рагачова Гомельскай вобласці. З агульнай даўжыні 295 км на нашу вобласць прыпадае 170 км. Шэсць адміністрацыйных раёнаў могуць лічыць Друць сваёй ракой: Круглянскі, Бялыніцкі, Магілёўскі, Клічаўскі, Быхаўскі, Кіраўскі. На яе берагах размешчаны два раённыя цэнтры (Круглае, Бялынічы), 45 сельскіх паселішчаў. Некалі Друць шырока выкарыстоўвалася для лесасплаву. У 50-х гадах 20-га стагоддзя на ёй былі пабудаваны Чыгірынская і Цяцерынская электрастанцыі. Вадасховішчы выкарыстоўваюцца для рыболоўных мэт. Рака ўваходзіць у турыстычныя маршруты, на яе берагах ёсць архелагічныя помнікі. У межах вобласці Доуць прымае 50 прытокаў: 28 злева, 22 справа. Толькі тры з іх даўжэйшыя за 50 км: Вабіч, Грэза, Асліўка. Выток Асліўкі знаходзіцца на аршанскім узвышшы бліз вёскі Філатава Круглянскага раёна.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 9—10.

Варапаева, С. Друць / С.Варапаева // Сельскае жыццё. – 2011. – 26 студз.

АСЛІК (АСЛІЎКА ,ВОСЛІК).

Рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра).

Даўжыня - 66 км.; Пл. вадазбору - 413 кв. км; Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 куб. м/с.; Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 % 0.

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвым захадзе ад в. Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля в. Асавец Бялыніцкага раёна. Асноўныя прытокі: Рутка (злева), Чарнаўка і Смародзіна (справа). Паўночная частка вадазабору на Аршанска—Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаваная. Берагі нізкія і забалочаныя.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 14.

ВАБІЧ.

Рака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах, левы прыток Друці (бас. Дняпра)

Даўжыня - 74 км.; Пл. вадазбору - 565 кв. км.; Сярэднегадавы расход вады ў вусці - 3,5 куб. м/с.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 0,6 % 0.

Пачынаецца за 1,7 км на ўсход ад в. Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад в. Прыбор Бялыніцкага раёна. Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў Вярхоўі не выразная ў сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырыня 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 15.

ГНІЛКА

Рака ў Круглянскім раёне, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра).

Даўжыня каля 16 км.; Пл. вадазбору - 96 кв. км.; Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 % 0.

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад в. Арэхаўка Круглянскага раёна, цячэ па паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша, вусце за 0,8 км на захад ад в. Старая Радча. Ад в. Ваўканосава да вусця, на працягу 5 км, рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Дудаковічы і Лясныя плаціны і сажалкі.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 15.

КАМЕНКА

Рака ў Круглянскім раёне, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра).

Даўжыня - 16 км.; Пл. вадазбору - 87 кв. км.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 2,1 % 0.

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Паўлавічы Круглянскага раёна, вусце за 1 км ад в. Кунцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (выток — в. Чырвоная Горка).

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 15.

РУТКА

Рака ў Круглянскім раёне, левы прыток р. Аслік (бас. Дняпра).

Даўжыня - 15 км.; Пл. вадазбору - 52 кв. км.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 1,5 % 0.

Пачынаецца за 0,7 км на ўсход ад в. Шаўкавінне, вусце за 3 км. ад в. Дарожкавічы. Рэчышча на ўчастку паміж вёскамі Шаўкавінне і Паўлавічы, на працягу 5,5 км, каналізаванае.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 15.

Па тэрыторыі раёна працякаюць больш мелкія рэкі і ручаі:

 

БЯРОЗАЎКА

Рака ў Талачынскім і Круглянскім раёнах, правы прыток Друці (бас. Дняпра).

Даўжыня - 14 км.; Пл. вадазбору - 76 кв. км.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 1,9 % 0.

Пачынаецца каля в. Панькавічы Талачынскага раёна, каля в. Малая Арава Круглянскага раёна ўпадае ў Друць. Вадазбор па паўднёвым схілах Аршанскага ўзвышша.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 14.

МОЖА.

Рака ў Крупскім і Круглянскім раёнах, левы прыток р. Бобр (бас. Дняпра).

Даўжыня - 77 км.; Пл. вадазбору - 530 кв. км.; Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 куб. м/с.; Сярэдні нахіл воднай паверхні - 0,4 % 0.

Пачынаецца за 2 км на поўначы ад в. Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння ў Круглянскім р-не, вусце за 2 км ад в. Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы. Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда. Даліна трапецападобная, шырыней 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м, найбольшая (600м) каля в. Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае на некаторых участках выпрастана; шырыня ракі ў межань у вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 16.

СІТНЯ

Рака ў Круглянскім раёне, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на поўдні ад в. Дубоўка, вусце ў г. п. Круглае. Рэчышча ад в. Альшанікі да вусця на працягу 6 км каналізаванае.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 16.

ЧЫГІРЫНКА.

Ручай у Круглянскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км.

Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Старкі Круглянскага раёна, вусце на заходняй ускраіне в. Бор Бялыніцкага раёна. Рэчышча ад в. Чыгіры да вусця, на працягу 3 км, каналізаванае.

Зямля, якой ты часцінка: Альбом. — Круглянская ЦБ, 2001. — С. 17.


Літаратура

  1. Блакіт азёр, крыніц і рэк // Зямля, якой ты часцінка: Альбом / Склад. Нікіценка М. М. — Круглае, 2001. — С. 9—10, 14—17.

  2. Круглянскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 3. — С. 78.

  3. Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской обл.: в 4 т. Текстовые материалы / Министерство с. х. БССР, Респ. проект. ин-т по землеустройству "Белгипрозем". Могилёвский филиал. — Могилёв, 1977. — Т. 1. — С. 43.