Цікавыя звесткі аб засяленні краю, аб яго мінулым, аб першапраходцах, аб паходжанні назваў населеных пунктаў, урочышчаў, іншых аб'ектаў захавалі мясцовыя тапанімічныя паданні.

Шмат назваў паходзіць:

— ад імён ці прозвішчаў першапасяленцаў або ад прозвішчаў, што пераважна бытуюць у паселішчы:

 
Банькі

паходжанне назвы, магчыма ад прозвішча Банько.

Дарожкавічы

назва ўтворана ад асабістага імя Дораш, Дораж.

Дудаковічы

назва паходзіць ад прозвішча Дудаковічы

Зелянькова

назва ўтворана ад распаўсюджаных прозвішчаў Зелянько, Зелянькоў.

Казіміроўка

назва ўтворана ад імя Казімір і падобных прозвішчаў.

Комсенічы

назва ад прозвішчаў Комса, Комсеніч.

Лыскоўшчына

назва ўтворана ад прозвішчаў Лыскаў, Лысковіч.

Марцянавічы

аснова: імя Марцян (Марцініан)

Мехава

назва ўтворана ад прозвішча Мехаў.

Паўлавічы

назва ўтворана ад імя Павел і ўтвораных ад яго прозвішчаў.

Сідаркава

назва ўтвораная ад прозвішчаў Сідар, Сідаровіч, Сідараў.

Сіманавічы

вёска, назва якой утворана ад прозвішчаў Сімоніч, Сімановіч, Сіманаў.

Філатава

вёска, назва якой пайшла ад прозвішча першага жыхара Філатава.

Цяцерын

назва ўтворана ад прозвішчаў Цецяраў, Цяцерын, Цецярук.

— ад месца размяшчэння:

Загаранкі

вёска, у аснове пасяленні за гарой, за гарамі.

Запруддзе

пасяленні за прудамі, за прудам.

Зарэчча

вёска, размешчаная за ракой.

Улужжа

месца каля луга.

— ад назваў воднага басейна:

Азёры

вёска, у якой ёсць азёры.

Азярышча

поле на паўднёвы захад ад в. Хралішчава на месцы асушанага вадаёма.

Бярозаўка

поле на беразе р. Бярозаўка ля в. Арава.

— ад асаблівасці рэльефу:

Крутая гара

старое русла р. Вабіч. Канава крутая і глыбокая.

Круча

вёска, у аснове якой круты склон.

Пясочак

пясчанае месца ў лесе на поўдзень ад в. Саннікі

— ад расліннага свету:

Альховае балота

балота на захад ад в. Марцянавічы, дзе акрамя вольхі нічога не было.

Альшанікі

назва ўтвораная ад дрэва альхі.

Арэхаўка

назва ўтварылася ад асновы "арэх".

Елькаўшчына

назва вёскі, утвораная ад асновы "ель".

Хвашчоў роў

месца на ўсход ад в. Боўсевічы, дзе расло шмат хвашчу.

Грыбіна

назва ўтворана ад асновы "грыб".

— ад жывёльнага свету:

Ваўкаўшчына

назва ўтварылася ад асновы "воўк".

Дразды

вёска, назва якой паходзіць ад птушкі дразда.

Жураўцы

месца на паўночны ўсход ад в. Хількавічы, дзе вадзіліся жураўлі.

Замышкі

назва ўтворана ад асновы "мыш".

Казаброддзе

у аснове назвы — слова каза

— ад промыслу:

Бондарава гара

месца ў паўднёвай частцы в. Цяцерына, дзе жыў бондар.

Кавалёўка

месца на поўдні в. Боўсевічы, дзе знаходзіліся кузні.

Рыбакоў край

частка в. Любішча, жыхары якой любілі вудзіць рыбу.

Саннікі

першапасяленцы гэтай вёскі рабілі добрыя санкі.

— ад размяшчэння карысных выкапняў:

Глінішча

мясціна ў в. Саннікі, дзе дабывалі гліну.

Каменка

месца перад Філатаўскім лесам, дзе шмат камянёў і крыніц.

— ад геаграфічных назваў:

Амерыка

вёска ў Ляснянскім сельскім Савеце.

Беларусь

вёска ў Шапялевіцкім сельскім Савеце.

— ад месца размяшчэння паселішча:

Глыбокае

у аснове пасяленні ў глыбіні леса, далёка ад дарог.

Лясныя

аснова назвы: лясныя сёлы.

Рубеж

аснова: паселішча каля рубяжа, засечкі (мяжы ўладанняў)

- ад плямёнаў, народнасцей ці іншых людскіх супольнасцей:

Літоўск

назва звязаная з пасяленнем аснованым або заселеным ў мінулым літоўскім насельніцтвам

Радча

аснова: радзімічы.

(Жучкевіч В. А. Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі. — Мінск, 1974. — 318 с.; З успамін старажылаў)

Некаторыя прыклады з тапанімічнага слоўніка, складзенага М. І. Асіпенка
Аглобля

ранейшая назва в. Славянка.

Адольфаўскі лес

лес на поўдзень ад в. Шамаўка

Бабравінне

луг і прылягаючы да яго лес на паўночны ўсход ад в. Запруддзе.

Брама

месца на паўднёвы захад ад вёскі, раней там было балота, цяпер пабудаваны школьны стадыён.

Бурган

месца на захад ад вёскі Марцьянавічы, раней ўзвышша сярод вязкага балота.

Бялыніцкі брод

брод цераз р. Аслік на поўдзень ад в. Смагілаўка.

Бярэзнік

лес паміж вёскамі Зубава і Лясныя

Вал

узвышша за в. Елькаўшчына, дзе стаяў млын па дарозе на Літоўск.

Гадка

поле на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі, дзе вадзілася шмат гадзюк. Каму Гатка, а саннікаўцам матка.

Галадоўка

поле пад вёскай Каскевічы, на якім ніколі не было добрых ўраджаеў.

Гарэлы мост

мост за могілкамі на поўдзень ад вёскі, раней было балота. Меліяратары яго асушылі і зрабілі голае поле, а назва засталася.

Голая паляна

месца ў лесе на захад ад вёскі Марцьянавічы, дзе не раслі дрэвы.

Доўгія разы

поле, якое пасля рэвалюцыі раздзялілі сялянам. Пайкі былі вузкія і вельмі доўгія.

Казекі

балотца ў лесе на ўсход ад в. Касцюковічы.

Кампека

мясціна ў в. Касцюковічы.

Карчаватка

месца ў канцы в. Цяцерына, на якім калісьці рос дрымучы лес.

Кашпэрка

луг на паўночны ўсход ад в. Александрова.

Курганне

поле каля в. Арава, на якім знаходзяцца 6 курганоў часоў Кіеўскай Русі

Лавоцкая дарога

дарога паміж вёскамі Шупені і Тубышкі

Ладошкава

поле на паўднёвы ўсход ад в. Запруддзе.

Маляўка

невялікае балотца на паўночны захад ад в. Улужжа.

Марусін вір

невялікая сажалка ў цэнтры в. Запруддзе.

Пагоны

месца ў лесе каля в. Ракушава, дзе раслі вялізныя дубы

Падасіннік

бераг лесу на паўднёвы захад ад в. Смагілаўка.

Падлужжа

лужок за Мікулінкай.

Партызанская дарога

дарога, па якой у вёску прыходзілі партызаны.

Піліпчынава балота

месца паміж Паўлавічамі і Марцьянавічамі, дзе стаяў хутар селяніна Піліпчына.

Прабуджэнне

паўночная частка пасёлка Круглае.

Праганаў лес

рэдкі, з невялікімі палянамі бярозавы лес на захад ад вёскі Марцьянавічы.

Рулякоўшчына

месца, дзе раней жыў пан Рулякоў

Рышкаўка

частка г. п. Круглае каля ільнозавода

Сахадзева возера

месца каля гасцініцы, дзе была сажалка, пабудаваная па ініцыятыве дырэктара прамкамбіната Сахадзе Ш. Е.

Святы Мікола-луг

луг на ўсход ад вёскі Хількавічы, дзе па паданню пахаваны Святы Мікола.

Селіца

луг паміж Хількавічамі і дарогай на Рубеж.

Слабодка

частка пасёлка, раней вёска з такой жа назвай

Старынка

лес на ўсход ад в. Петушкі.

Старыя агароды

поле на паўднёвы захад ад в. Ахімкавічы 1-я

Сярожкаў мост

месца на р. Каменка, на ўсход ад в. Сіманавічы.

Табар

лес на захад ад в. Папоўка, дзе спыняўся табар цыганоў

Уздорскае балота

балота паміж вёскай Марцьянавічы і вёскай Дарожкавічы.

Хамутоўскі лес

лес каля в. Навапруддзе, які належаў пану Хамутоўскаму

Царскі пасёлак

раён новай забудовы г. п. Круглае

Ціванка

луг на правым беразе р. Друць каля в. Улужжа

Шырокавідка

мясцовасць за в. Ракушава каля в. Міхейкава, з гэтага месца далёка і добра відаць.

(Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 562—572.)

Картаграфія. Карты раёна.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка 
        Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 104.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка 
        Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 108.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка 
        Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 104.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка 
        Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 151.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка 
        Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 151.

Глебавая карта (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области: в 4 т. Текстовые материалы / Мин-во с. х. БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Схема размеркавання зямельнага фонда па катэгорыям (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области: в 4 т. Текстовые материалы / Мин-во с. х. БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Размеркаванне зон і лесапаркавых паясоў (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области: в 4 т. Текстовые материалы / Мин-во с. х. БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Размеркаванне дарожнай сеткі (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области: в 4 т. Текстовые материалы /Мин-во с. х. БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Размеркаванне торфапляцовак (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области: в 4 т. Текстовые материалы / Мин-во с.х.БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Лясістасць раёна (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области. В 4 т. Т.1 Текстовые материалы / Мин-во с.х.БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Размеркаванне сельска-гаспадарчых прадпрыемстваў (70-я гг.)

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области. В 4 т. Т.1 Текстовые материалы / Мин-во с.х.БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Рассяленне і размеркаванне населеных пунктаў

Схема землеустройства Круглянского района Могилёвской области. В 4 т. Т.1 Текстовые материалы / Мин-во с. х. БССР. Респ. проект. ин-т по землеустройству

Карта археалагічных помнікаў па стану на 1990 г.

Копытин В. Ф. Археологические памятники Круглянского района Могилёвской области. — Могилёв. — 1991. — С. 24.

Круглянскі раён па стану на 1995—1996 гг.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:  у 6 т. Мінск, 1997. — С. 263.

Карта забароненасці грунтовых вод (90-я гг.)

Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. — Минск, 1998. — 190 c.

Карта ўзроўняў успрымальнасці глеб да хімічнага забруджвання (90-я гг.)

Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. — Минск, 1998. — 190 c.

Карта-схема выпадання кіслотных ападкаў (90-я гг.)

Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. — Минск, 1998. — 190 c.

Карта-схема сумарнага тэхнагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя (90-я гг.)

Романов В.С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. Мн.1998. 190 c.

Карта-схема рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці (90-я гг.)

Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. — Минск, 1998. — 190 c.

Карта тыпалагічнага раяніравання зямель (90-я гг.)

Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. — Минск, 1998. — 190 c.

Круглянскі раён у канцы 90-х гг.

Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 1999. — С. 483.

Літаратура

  1. Жучкевіч В. А. Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі / В. А.Жучкевіч. — Мінск: БДУ, 1974. — 318 с.

  2. Карта защищённости грунтовых вод: Карта № 2 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  3. Карта-схема выпадения кислотных осадков: Карта № 11 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  4. Карта-схема регламентации хозяйственной деятельности: Карта № 15 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  5. Карта-схема суммарного техногенного загрязнения окружающей среды: Карта № 13 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  6. Карта типологического районирования земель: Карта № 19 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  7. Карта уровней восприимчивости почв к химическому загрязнению: Карта № 7 // Романов В. С. Охрана окружающей среды Могилёвской области: Материалы ТерКСООС / В. С. Романов, Т. А. Романова, Ч. А. Романовский. — Минск, 1998.

  8. Копытин В. Ф. Археологические памятники Круглянского района Могилёвской области: Каталог /В. Ф. Копытин. — Могилёв: Могилёвское управление по печати, 1991. — 51 с.

  9. Круглянскі раён // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 483.