Раннія звесткі, якія тычацца тэрыторыі сучаснага Круглянскага раёна адносяцца да канца 15—пач. 16 стст. Кругляншчына ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. У той час яна падзялялася на 2 часткі: цэнтрам адной быў Цяцерын, другой — г. Друцк. У 16 ст. абедзве часткі ўвайшлі ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 92—93.)

Памяць: 
        Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 104.
1772 г.

Дзяржаўная мяжа падзяліла тэрыторыю сучаснага Круглянскага раёна на 2 часткі — усходняя ўвайшла ў Магілёўскую губерню Расіі, заходняя — у Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 105.)

1784 г.

Круглае — цэнтр маёнтка Магілёўскага павета Магілёўскага намесніцтва. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22.)

1793 г.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай уся тэрыторыя Кругляншчыны апынулася ў складзе Расіі. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 118.)

Памяць: 
            Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 104.
1823 г.

Большая частка раёна ўвайшла ў склад Магілёўскага павета і губерні, паўночна-ўсходняя ў склад Копыскага павета (да 1861 г.), потым перададзена ў Магілёўскі павет. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 117.)

1917 г.

Кругляншчына — у складзе Магілёўскай губерні. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 23.)

Памяць: 
             Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 151.
Верасень 1918 г.

У складзе Заходняй камуны. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 23.)

Студзень-люты 1919 г.

Кругляншчына — у складзе БССР (Бел. энцыкл.: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 481.)

17.07.1924 г.

Утвораны Круглянскі раён. (Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 196.)

08.07.1931 г.

Раён скасаваны. Да Талачынскага раёна далучаны Навапалескі, Кручанскі, Скуратоўскі, Ляснянскі, Круглянскі, Паўлавіцкі сельскія Саветы; да Шклоўскага раёна — Загаранкаўскі і Комсеніцкі; да Бялыніцкага раёна — Стаінскі і Цяцерынскі (Административно-территориальное устройство БССР. — Минск, 1985. — С. 78.)

12.02.1935 г.

Раён адноўлены. У яго складзе 13 сельскіх Саветаў:

Стаінскі, Цяцерынскі, Шапілевіцкі, Сіманавіцкі, Комсеніцкі, Загаранкаўскі, Ляснянскі, Скуратоўскі, Кручанскі, Круглянскі, Мархлеўскі, Паўлавіцкі і Палескі. (Административно-территориальное устройство БССР. — Минск, 1985. — С. 81—82.)

16.09.1959 г.

Раён скасаваны. Тэрыторыя адышла ў склад Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. (Бел. энцыкл.: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 481.)

30.07.1966 г.

Раён адноўлены. У яго складзе Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Паўлавіцкі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельскія Саветы

01.01.2002 г.

Круглянскі раён:

Цэнтр — г. п. Круглае

Тэрыторыя — 0,9 тыс. кв. км

Насельніцтва — 18056 чал. у тым ліку: гарадское — 7574, сельскае — 10482 (па дадзеных Круглянскага раённага аддзела статыстыкі)

Адлегласць ад Круглага да Магілёва — 61 км

Лік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:

гарадскіх пасёлкаў — 1

сельскіх саветаў — 7

лік населеных пунктаў — 142

Назва сельсавета Назва цэнтра сельсавета Назва бліжэйшай чыгуначнай станцыі і адлегласць да яе ў км Адлегласць да Круглага ў км Лік населеных пунктаў
Круглянскі г. п. Круглае Талачын 21 - 40
Кручанскі в.Круча Слаўнае 10 22 17
Комсеніцкі в. Комсенічы Талачын 33 12 14
Ляснянскі в. Дудаковічы Талачын 44 23 18
Рубежскі в. Філатава Трацылава 6 17 15
Цяцерынскі в. Цяцерына Талачын 35 14 24
Шапялевіцкі в. Шапялевічы Талачын 49 28 14


Літаратура

  1. Круглянскі раён // Бел. энцыкл.: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8 — С. 481.

  2. О новой сети районов Белорусской ССР: Постановление ЦИК, СНК БССР № 53 от 12.02.1935 г. // Административно-территориальное устройство БССР. — Минск, 1985. — С. 81—82.

  3. О частичном перерайонировании БССР: Постановление ЦИК, СНК БССР № 52 от 08.07.1931 г. // Административно-территориальное устройство БССР. — Минск, 1985. — С. 78.

  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22, 23, 92—93, 105, 117, 118, 196.