Назвы вёсак Крычаўскага раёна маюць рознае паходжанне і дзеляцца на наступныя віды: тапонімы, якія абазначаюць канкрэтную сацыяльную групу людзей (Баяры); месца знаходжання (Залесавічы) ці прыналежнасць населенага пункта (Зайцава Слабада), або само насельніцтва (Малая Слабада); старое, першапачатковае пасяленне (Стараселле). Тапонімы, якія маюць гідрагеаграфічнае паходжанне (Прудок, Чырвоны Ручай, Чырвоны Бор, Доўгі Луг). Назва Нізкі азначае нізкую мясцовасць.

Паклады — залежы карысных выкапняў. Тапонімы, прысвечаныя пародам дрэў і раслінам — Малінаўка, Ліпаўка, Макаўе, Асавец (асіна). З назвай птушак мае сувязь паходжанне вёсак Сычык і Сакольнічы; звяроў — Воўчас. Вёска Чырвоная Буда называецца так, бо раней "буда", "будка" называлі невялікія прадпрыемствы для смалакурання, гонкі дзёгцю. Назвы большай часткі вёсак паходзяць ад уласных імён людзей і першапасяленцаў (Іванаўка, Юркаўка, Касцюшкавічы, Каранец, Міхеевічы, Прахораўка, Лабковічы, Бацвінаўка, Літвінава, Прыгаўка, Камароўка, Паўлавічы, Зуі, Мышкавічы, Хацілавічы, Ермакоўка, Маляцічы), па іншай версіі — ад слова "немаўля" (малое дзіця, якое яшчэ не гаворыць).

Некаторыя вёскі змянілі сваю назву : Свіная на Іванаўку (1919 г.), Жыдова Буда на Чырвоную Буду (1921 г.), Слабада на Ягораўку (1935 г.), Круты Роў на Сярэбраны Ручай (1937 г.), Сталіна на Чырвоны Бераг (1961г.). Існуе некалькі меркаванняў адносна паходжання горада Крычава. Як сцвярджае даследчык А. Жучкевіч, найбольш верагодна сувязь назвы са словамі "крычнік" (што азначае прафесію) і "крычнае жалеза". Са словам "крыца" звязвае паходжанне Крычава і даследчык І. Яшкін. Менавіта так называлі балотную жалезную руду, на якую было багата наваколле Крычава. Існуе таксама версія, што горад заснавалі крывічы і першапачаткова ён называўся Крывічаў, але афіцыйных пацверджанняў адносна гэтага доўгі час не было. Аднак не так даўно ў адным з курганных могільнікаў, размешчаным у наваколлях Крычава, знойдзены крывіцкія скроневыя кольцы, што нейкім чынам падштурхвае да разгляду падобнага варыянту паходжання назвы горада. У Крычаве налічваецца больш за 140 вуліц і завулкаў.

Значная частка іх носіць імя дзяржаўных і ваенных дзеячоў. Маюцца вуліцы, названыя ў гонар знакамітых дзеячоў навукі, тэхнікі і мастацтва, вядомых пісьменнікаў. Частка вуліц горада звязана з Крычаўшчынай і носіць імя славутых землякоў і тых, хто меў дачыненне да нашага краю. Найбольш вядомыя: вуліца Вашчылы В. М. Вашчыла Васіль Мацвеевіч (1690 г., в. Лобжа Крычаўскага павета Мсціслаўскага ваяводства, цяпер Клімавіцкага раёна — 28.08.1744 г.), войт в. Селішчы, кіраўнік сялянскага руху і ўзброенага паўстання супраць феадальнага прыгнёту ў Крычаўскім старостве ў 1740—1744 гг. Вуліца Мазалькова Я. С. Мазалькоў Яўген Сямёнавіч (30.09.1909, г. Крычаў Магілёўскай вобласці — 15.12.1969 г.), расійскі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968 г.). За кнігу "Янка Купала" (1949 г.) прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР (1950 г.). Вуліца Мельнікава М. Ф. Мельнікаў Міхаіл Фёдаравіч (16.05.1921, г. Крычаў Магілёўскай вобласці — 30.06.1993 г.), беларускі краязнаўца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979 г.). Заснавальнік Крычаўскага краязнаўчага музея (1961 г.).

Існуе некалькі меркаванняў адносна

паходжання горада Крычава. Як сцвярджае даследчык А. Жучкевіч, найбольш верагодна сувязь назвы са словамі "крычнік" (што азначае прафесію) і "крычнае жалеза". Са словам "крыца" звязвае паходжанне Крычава і даследчык І. Яшкін. Менавіта так называлі балотную жалезную руду, на якую было багата наваколле Крычава. Існуе таксама версія, што горад заснавалі крывічы і першапачаткова ён называўся Крывічаў, але афіцыйных пацверджанняў адносна гэтага доўгі час не было. Аднак не так даўно ў адным з курганных могільнікаў, размешчаным у наваколлях Крычава, знойдзены крывіцкія скроневыя кольцы, што нейкім чынам падштурхвае да разгляду падобнага варыянту паходжання назвы горада.

Маюць сваё паходжанне і рэкі раёна:
Асцёр — магчыма, раней Касцёр або Костра, ад фіна-ўгорскага "кось" — хуткая рака.
Воўчас — назва ад славянскага "воўк"; можа мець і балцкае паходжанне (Волчас). Добрасць — назва ад балцкага "браста" — брод .
Лабжанка — 1. Ад "лавож", "лаваш", "лоўжа" — мокрае, нізкае месца. Рака, што цячэ па нізіне, праз забалочаную мясціну, нізіна;
2. Меней верагодна, што ад "лоб" — круты бераг, бугор, крутая тэраса, гара.
Мяртвіца — 1. Ад фіна-ўгорскага і беларускага "мярэг" і, магчыма, балтыйскага Меrka — вадаём, вільгаць;
2. У сэнсе глухая, ціхая рака, забалочаная (твань) рака ("віць" — вада);
3. Поўнач, паўночная рака; "мерва" (палескае) — вузкае, зыбкае балота.
Сож — 1. Ад "шош" — ручай, рака. На манс. мове "сос" — рака, комі — "сос" — рукаў ракі;
2. Старабеларускае і старарускае "сожж" — выпалены ўчастак лесу, падрыхтаваны для распашкі;
3. Ад фінскага SUSI — воўк.
Худабычка — 1. У сэнсе невялікі (худы) вадаток, ручай;
2. Менш верагодна, што ў сэнсе дом, паселішча над ручаём (мар. мард., фін. "куд, кудо").
Чорная Натапа — магчыма ад "че(э)рн" — тарфяное балота, або ад "топкі, гразскі", што азначае — рака з чорнай вадой. Старажытная назва р. Чорная Напа; "напа" — нізіна.
Крыніца Пятра I — названа імем рускага цара, які піў і нахвальваў ваду з гэтай крыніцы, калі быў пад Крычавам у 1708 г. у час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй.
Пятроў луг — месца, дзе знаходзіўся лагер Пятра I.
Святая крыніца — лічылася, што той, хто выкупаецца ў крынічнай вадзе ў апошні дзень "сырной недели", пакіне тут усе свае грахі. Таму назвалі яе святой.


Літаратура:

Бысаў, В. Белафастаў гай / В. Бысаў // Ленінскі клiч .- 2004 .- 9 красавіка .- С. 3.
Далецкий, В. "В моей судьбе ты стала главной, родная улица моя..." / В. Далецкий // Ленінскі клiч .- 2008 .- 6 лістапада .- С. 2.
Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Мн.: БГУ, 1974. — 448 с.
Iваноў, А. Вулiца ,,Банная" / А. Іваноў // Ленінскі клiч .- 2003 .- 25 лiпеня .- С. 3.
Кароль, У. Крычаўскi завулак / У. Кароль // Ленінскі клiч .- 1988 .- 11 лютага.
Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды / В.П. Лемцюгова .- Мінск : Литература и Искусство , 2008 .- С. 31, 67, 102, 103, 207, 231, 234, 316, 331, 348.
Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела бел. геагр. таварыства. — Магілёў, 2001. — Т. 1. Вып. 2. — 160 с.
Мельнікаў, М. Васіль Вашчыла : у назве вуліц / М. Мельнікаў // Ленінскі кліч. — 1977. — 15 снеж.
Мельнікаў, М. Іх імёнамі названы вуліцы / М. Мельнікаў // Ленінскі кліч. — 1985. — 4 мая.
Мельнiкаў, М. Першае ўпамiнанне аб горадзе / М. Мельнікаў // Ленінскі кліч .- 1984 .- 16 жнiўня.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магіл. вобл.: Нармат. давед. / І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, І.М. Шаруха і інш.; Пад рэд. В.П. Лемцюговай .- Мінск: Тэхналогія , 2007 .- С. 231—240.
Нікалайчанка, М. Жывая памяць / М. Нікалайчанка // Ленінскі кліч. — 1978. — 16 верас.
Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч .- Мн., 1983 .- С. 54—57.
Рогалеў, А.Ф. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі) / А.Ф. Рогалеў .- Гомель : Барк , 2008 .- С. 107—108.
Рылюк, Г. Я. Истоки географических названий Беларуси (с основами общей топонимики). — Мн.: Веды, 1977. — С. 102.
Стрельцов, А. Откуда корни? [история названия д. Губенщина] / А. Стрельцов // Ленінскі клiч .- 2010 .- 15 студзеня .- С. 2.
Сухая рака? [адкуль бярэ назву рака Сож?] // Народная газета .- 2011 .- 1 красавіка .- С. 15.
Схема Кричева. — Санкт-Петербург, 1997.
Што азначае назва вёскі Зуі [тапаніміка, Крычаўскі раён] // Народная газета .- 2011 .- 6 мая .- С. 15.
Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаворкае… : навук.-папул. кніга / У. Юрэвіч. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 271 с.
Яшкін, І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы / І. Я. Яшкін. — Мн., 1971. — 255 с.


Карты раёна

Старажытныя землі Беларусі ў 11—13 стст. / Штыхаў, Г. В. (на карце адзначана месцазнаходжанне г. Крычава (Кречюта) у складзе Смаленскай зямлі).
Літаратура: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 169.
Мсціслаўскае ваяводства ў канцы 16 ст. / Спірыдонаў, М. Ф. — М.: 1:1200 000 (на карце пазначаны мястэчка Крычаў і вёскі, якія знаходзяцца ў межах сучаснага Крычаўскага раёна).
Літаратура: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5 — Мн., 1999. — С. 226.
Крычаўская воласць у 17—18 стст. / Насевіч, В. Л.
Літаратура: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.У 6 т. Т. 4 — Мн., 1997. — С. 280.
План Кричева, 1778 г. (фотакопія ў краязнаўчым музеі).
Магілёўская губерня ў пачатку 20 ст. (на карце адзначаны Крычаўскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Чэрыкаўскага павета).
Літаратура: Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 458.

Карта Беларускай ССР у 1932 г. / М.: 1:100 000 (схематычная карта з межамі раёнаў і сельсаветаў, у т. л. Крычаўскага раёна).
Літаратура: Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мн., 1993. — С. 54—57.
Могилёвская область. Административная карта / М.: 1:1000 000 (паказана тэрыторыя Крычаўскага раёна па стану на 01.08.1958 г.).
Літаратура: Атлас БССР. — М., 1958. — С. 123—124.
Крычаўскі раён. Карта раёна, 1972 г.
Літаратура: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1972. — С. 152.
Ландшафты Крычаўскага раёна / Логінава, Л. У. Фізіка-геаграфічная карта.
Літаратура: Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн., 1984. — С. 93.
Крычаўскі раён (на карце дадзены найбольш буйныя гістарычныя і архітэктурныя помнікі; адзначаны зоны радыяцыйнага кантролю (на пачатак 1990 г.)).
Літаратура: Беларусь : энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 405, 797.
Крычаўскі раён (2) (на картах паказаны помнікі гісторыі і культуры).
Літаратура: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Магілёўская вобласць. — Мн., 1986. — С. 271.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 282.
Схематическая карта землепользований Кричевского района Могилёвской области, 1993 / М.: 1:50 000 (на карце пазначаны межы водаахоўных зон, прыбярэжныя палосы малых рэк і ручаёў).
Кричев (СССР. РСФСР. Смоленская область. Могилёвская область), 1990 / М.: 1:200 000 (сучасная карта раёна).
Могилёвская область, 2000. (обзорно-топографическая карта с границами землепользований сельскохозяйственных предприятий) / М.: 1:200 000 ; БКГО ; Белгеодезия (карты знаходзяцца ў аддзеле зямельных рэсурсаў і землеўпарадкавання райвыканкама).
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 169, 280, 282.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мн., 1999. — С. 226.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 458.
Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мн., 1993. — С. 54—57.
Атлас БССР. — Мн.,М., 1958. — С. 123—124.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1972. — С. 152.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн., 1984. — С. 93.
Беларусь : энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 405, 797.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Магілёўская вобласць. — Мн., 1986. — С. 271.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 282.