Назвы вёсак і пасёлкаў Касцюкоўшчыны па паходжанні можна аднесці да некалькіх выразна акрэсленых умоўных груп. Так,напрыклад, да першай групы можна аднесці назвы населеных пунктаў, якія ўзніклі ад працоўнай дзейнасці чалавека і ад імён людзей.

Захаваліся гарадзішчы - рэшткі самых старажытных умацаваных паселішчаў, адсюль гарадок, што ля Тупічына Дзямідавіцкага сельсавета. Ёсць Гарадкі на тэрыторыі Забычанскага і Баронькаўскага сельсаветаў.
З даўніх часоў чалавек навучыўся з пяску вырабляць шкло. Гэтыя месцы працоўнай дзейнасці людзей атрымалі назву Гута (Гутка) - Мокраўскі сельсавет.
Да другой групы адносяцца назвы населеных пунктаў, якія маюць канчаткі "вічы"(Бялынкавічы, Касцюковічы, Саматэвічы, Брацькавічы, Гарбавічы, Канічы, Клеявічы, Сілічы, Рассохавічы, Дзямідавічы, Зялёнкавічы). Узніклі пры першабытнаабшчынным ладзе і азначалі назву вялікай непадзельнай сям'і-дворышча. З часам дворышча ператварылася ў сялянскую абшчыну, але назва захавалася.
Назва в. Гарбавічы, напрыклад, пайшла ад яе першага пасяленца па прозвішчы Гарбавіцкі. У гаспадара былі тры сыны: Баган, Дзямід і Сымон. Калі яны адышлі ад бацькавай гаспадаркі на сваю, то ўтварыліся назвы паселішча ўжо ад іх імён: Баганаўка, Дзямідаўка і Сымонаўка. Назвы - Гар, Гаць, Зара, Насецкае, Люблін утварыліся пазней, пасля пажару 1930 г.
Да трэцяй групы адносяцца вёскі раёна, якія маюць назву ад імён і прозвішчаў людзей (Іванаўка, Шчарбакоўка, Пятроўскі, Ягораўка, Сямёнаўка, Сафонаўка, Антонаўка, Марцінаўка, Кузьмінка, Сігееўка, Траянаўка, Тарасаўка, Аляксееўка (да 1964 года Шайдараўка), Шарэйкі, Фёдараўка, Нікалаеўка.
Да чацвёртай групы можна аднесці вёскі і пасёлкі, якія назву атрымалі па назве рэчак, азёр, дрэў, лесу ці ад іншых прыродных аб'ектаў: Вязавец, Зарэчча, Белая Дуброва, Вялікі Бор, Крупня, Дзяражня, Асінаўка, Ліпаўка, Гайкоўка, Доўгі Лог, Дубраўка, Саснавец, Малінаўка, Камень, Белы Камень, Бароўка, Вішні, Вішанькі, Азярэц, Мокрае, Машавое, Шчаглоўка, Крапіўня, Студзянец, Баравая.
Ёсць вёскі, назвы якіх звязаны з рэлігіяй (Царковішча, цяпер Пралетарскае), Муравілле (ад імя святой Марыі), Пакроўка, Ангелаўка.
Але ёсць назвы вёсак, паходжанне якіх не разгадана: Чарчонаўка, Карабанава, Насецкае, Паламка, Скалін, Галачоўка, Відуйцы, Тупічын, Журбін, Валынеж, Шаблі.
У горадзе цяпер 110 вуліц. Да рэвалюцыі у горадзе было 4 вялікія вуліцы Муравільская (цэнтральная, зараз Ленінская), Прусінская (Інтэрнацыянальная), Крычаўская
(Юнацкая), Палонская (захавала гэту назву). Большасць вуліц сучаснага горада названы у гонар палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў: Аўхачова, Варанцова, Зіньковіча, Ленінская, Б-Бруевіча, Кірава, К.Лібкнехта, Марата Казея, Бахарава, Заслонава, Кірава.
Вуліцы у гонар пісьменнікаў: Астроўскага, Я.Купалы, Пушкінская, Горкага, Я.Коласа, пісьменнікаў-землякоў: Чыгранава, Куляшова.
Вуліца Наберажная, завулак Рачны названы так, таму што праходзяць па берагу ракі Жадунькі.


Карта Касцюковіцкага раёна (Архелагічныя помнікі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.- Мн.,1986.- с. 210 Карта Касцюковіцкага раёна (Касцюковіцкі раён) // Беларуская савецкая энцыклапедыя ў 12 т. Т.5.- Мн.,1972.-с. 504
Карта Касцюковіцкага раёна (Касцюковіцкі раён) // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т8. - Мн., 1999.- с.162
Карта Касцюковіцкага раёна (Касцюковіцкі раён) // Памяць: Гіст.-дак. Хроніка Касцюковіцкага раёна.- Мн., 2000 - с.18
Карта Касцюковіцкага раёна : Помнікі гісторыі і культуры Касцюковіцкага раёна //
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Касцюковіцкага раёна.- Мн., 2000.- с. 510
Карта Касцюковіцкага раёна: Радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Касцюковіцкага
раёна // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Касцюковіцкага раёна.- Мн., 2000.- с. 436
Карта Касцюковіцкага раёна (Археалагічныя і гістарычныя помнікі) // Энцыклапедыя
гісторыі Беларусі ў 6 т. Т.4.- Мн., 2000.- с.143
Карта Касцюковіцкага раёна (Касцюковіцкі раён) // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік.- Мн., 1995.- с. 379