Амур (былая в. Шумяцічы) — сяляне блізляжачых вёсак збіраліся ехаць на заработкі на р. Амур, а потым засталіся ў арганізаванай у вёсцы Шумяцічы сельскагаспадпрчай арцелі "Іскра". Пазней яна ператварылася ў калгас, якому далі назву "Амур". Адсюль пайшла і назва вёскі
Бабірова — у мясцовай этымалогіі назву звязваюць з урочышчам Бабскі Роў (Бабий Ров), але дакументальна не пацверджана
Бабровічы — аснова назвы бобр — жывёла, але непасрэдную сувязь з назвай жывёлы можна меркаваць для невялікай колькасці назваў азёр, рэчак. Назвы паселішч утвараюцца часцей ад прозвішч.
1. магчыма назва — рэшта ранейшых сацыяльныў ўмоў: баброўнікі — групоўка феадальна залежных сялян ў Вялікім Княстве Літоўскім, якія займаліся паляваннем на баброў, нарыхтоўкай скур, бабровай струі. Ужо ў ХVIII ст. у сувязі са скарачэннем бабровага пагалоўя баброўнікі, як асобная групоўка сялян перасталі існаваць і зліліся з іншымі сялянамі.
Байлюкі — верагодна назва балтыйскага паходжання ад распаўсюджанай высновы bala — балота
Балашэвічы — у аснове назвы — асабістае імя і прозвішча
Баравішча — назва ўтворана ад высновы бор, ад яе ўзнікла назва белага грыба баравік
Бараціна — назва ўтворана ад высновы бор (сасновы бор)
Барбарова — назва ўтворана ад імя Барбара (Варвара)
Барысаўшчына — назва ўтворана ад імя Барыс і прозвішча Барысаў.
Брады — назва-тэрмін: брод — мелкае месца ў рэчцы, магчымае для пераходу ці пераезду
Бярозаўка — назва утворана ад асновы бяроза (дрэва), адной з самых распаўсюджаных у беларускай тапаніміі.
Вайцяхова — назва ўтворана ад імя Войцех і вытворных прозвішчаў
Веснава (да 1964 г. в. Добчыцы), але ў 1727 г. в. Весна, а побач быў маёнтак Веснава — назва ўтворана
1) ад прозвішча з высновай весь.
2) весь — у стараславянскім і старажытнарускім — пасяленне сельскага тыпу. Ад яго ўзнікла слова вёска — маленькая весь.
Вільча — у аснове назвы — тэрмін вілы — раздваенне дарог, развілак. Вільчіцы — жыхары на развілцы дарог.
Гарадзішча — назва-тэрмін гарадзішча — паселішча на месцы якога-небудзь гарадка, таксама рэшткі старажытнага ўмацавання. Слова сустракаецца і ў іншых славянскіх мовах, значыцца ў рускіх летапісях. Узнікненне гарадзішча звязана з эпохай патрыархальна-земляробчай гаспадарцы, калі назапашаныя прыпасы зерня і іншых харчоў патрабуюць аховы, умацаванняў. Славянскія гарадзішчы часцей усяго адносяцца да VIII—XIII стст.
Гарадок — гарадок — маленькі горад, умацаванне, цэнтр рамёстваў і гандлю з вялікай удзельнай вагай не сельскагаспадарчага насельніцтва
Горнае — у аснове назвы тэрмін гара — узгорыстая мясцовасць
Даколь — вёска атрымала назву ад назвы ракі Даколь (раней Даколька)
Дасціжэнне — вёска ўзнікла ў 1920 г. новаўтворная назва
Доўгі Лес — назва-характарыстыка з яўным сэнсавым азначэннем: доўгі лес, доўгае поле
Дуброва — у аснове назвы тэрмін, які абазначае тып лесу — дубовы лес, дубрава
Жалвінец — па сцвярджэнню жыхароў вёска ўзнікла ва ўрочышчы, дзе расло шмат дубоў і было вялікае мноства жалудоў, вёска размешчана на пяшчаным жоўтым беразе ракі
Жукавічы — назва ўтворана ад асновы жук
Жукавічы — назва ўтворана ад прозвішча Жуковіч, Жукавіч
Заеліца — назва-арыенцір: паселішча за ельнікамі, за яловымі лясамі
Замасточча — назва-арыенцір: паселішча за мастом
Заполле — назва-арыенцір; паселішча за палямі. Ад гэтых назваў утварылася прозвішча Запольскі.
Заракуша — хутчэй пасяленне за ракой
Зарэчча — назва-арыенцір: паселішча за ракой
Згода — на беларускай мове "согласие"
Зелянковічы — назва, вытворная ад распаўсюджаных прозвішчаў
Зорка — новаўтвораная назва. Вёска з такой назвай вядома з XX ст.
Зубарэвічы — назва, вытворная ад прозвішчаў Зубарэвіч, Зубрэвіч, Зубраў, Зубр
Зялянка, Зелянкоў, Зелянковіч
Калацічы — назва ўтварылася ад прозвішча Калаціч. 2. ад злучэння слоў "Каля Пцічы" — Калацічы.
Калюга — назва-тэрмін з сэнсавым значэннем катлавіна, паніжаная, пераўвільготненая мясцовасць, радзей каляіна.
Карніца — назва-тэрмін з сэнсавым значэннем карчэўе, карчы, корні
Карпавічы — назва ўтворана ад імя Карп і ўтвораных ад яго прозвішчаў
Касарычы — назва дана па роду працоўнай дзейнасці людзей. Яна таго ж тыпу, што ганчары, ткачы, кавалі, іншы раз і ад аднатыпных прозвішчаў.
Катка — аснова мае шырокае значэнне — жыллё, умацаванне, ад гэтага ж слова і хата. Магчыма жылі людзі, асноўным рамяством якіх былі кадкі. Вёска звалася Кадка. Потым "д" ператварылася ў "т".
Кіраўскае — назва мемарыяльная, дадзена ў гонар дзеяча Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы С. М. Кірава
Клетнае — назва ўтворана ад тэрміна клець — драўляны зруб прамавугольнай пабудовы, таксама натопленае памяшканне хаты, іншы раз амбар; клеціца або клетка — невялікая клець; клецішча — месца былой клеці.
Кляшчоўка — назва ўтворна ад прозвішча Клешч, Клешчаў
Кнышы — назва ўтворана ад прозвішча Кныш (значэнне асновы — здоба, пышны хлеб)
Красная — у большасці выпадкаў назва-характарыстыка: краснае сяло — прыгожае, харошае, прывабнае, галоўнае. Колькасць назваў з гэтай высновай павялічылася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі такія назвы атрымлівалі сёлы, якія насілі ў мінулым імёны буйных землеўладальнікаў і іншыя несумяшчальныя з эпохай назвы.
Крукаўшчына — назва ўтворана ад прозвішча Крук, Крукавіч
Лучкі — назва, вытворная ад тэрміна лука — выгіб ракі, узбярэжжа
Макавічы — назва-азначэнне: месца былога пасева мака. Мак раней сеялі як сельскагаспадарчую культуру. Макаўкі, макавае малако з аўсяным кісялём, макавая начынка былі шырока распаўсюджаны. Пасевы мака асабліва скараціліся ў 1932—1941 гг.
Макраны — вёска ўзнікла на сырым, мокрым месцы
Малінава — назва ўтворана ад назвы расліны маліна
Малкава — назва утворана ад прозвішча Малькевіч, Малькоў і блізкіх да іх
Нязнанне — назва-характарыстыка. Нязнань - самавольнае заворванне, невядомая дзялянка распашкі, незарэгістраванае сеянне, сенакос
п. Дзяржынск — у імя Р. Э. Дзяржынскага
Пагарэлае — назва-характэрыстыка: месца згарэлых паселішчаў
Пагост — назва-тэрмін, сэнс якога з цягам часу мяняўся. Першапачаткова Пагостам называлі цэнтральную сядзібу сялянскай абшчыны, з Х—ХI стст. пагосты сталі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Паколькі з распаўсюджваннем хрысціянства ў пагостах пачалі будаваць цэрквы, пагостамі сталі называць невялікія паселішчы з цэрквай і могілкамі. У ХIХ —ХХ стст. пагостам называлі ўжо царкоўныя і праваслаўныя могілкі. У Беларусі назва Пагост усходзіць да ХI—ХII стст. са значэннем адміністрацыйная адзінка з цэрквай.
Падкаленда — назва-тэрмін: калена — паварот дарогі, ракі, канала. Падкаленда — пад паваротам
Падлужжа — мясцовасць каля луга
Паляна — назва-тэрмін: паляна — бязлесная мясцовасць сярод лясной паласы, вырубка, расчыстка.
Поблін — назва ўтворана ад прозвішча Побаль — вытворная з балтыйскага Обаль — (літара "к" асіміліравана ў "п"). Мясцовае тлумачэнне паходжання назвы: у вёсцы жыў поп , які кожную нядзелю пасля царкоўнай службы, як людзі выходзілі з царквы, адорваў дзяцей блінамі. Спалучэнне слоў "поп" і "блін" і даў назву вёсцы — Поблін
Подзамша — назва-арыентыр: паселішча за мохам, імховым балотам
Поўстка — назва ўтворана ад беларускага слова поўсць — мех, шэрсць
Прыплавы — назва-характарыстыка: плаўна, плавіна-імшысты наплыў у берага вадаёма ці з краю балота, таксама пойма на краю балота
Пціч — ад назвы аднаіменнай ракі.
Пяценка — выразна бачна сувязь з азначэннем лічбы пяць. Магчыма сувязь з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем і нейкімі азначэннямі. Магчыма назва выражае падатные зямельна-прававые зносіны, або (мала верагодна) азначае нейкія адзінкі вымерэння
Розлевічы — магчыма ад разліва ракі
Рылавічы — па-мясцоваму сцвярджэнню, жыхары вёскі Рылавічы не сябравалі з суседзямі. Тыя празвалі іх "мордамі" або "рыламі". Так узнікла назва вёскі
Сельцы — назва-тэрмін: невялікае паселішча
Сіманавічы — назва ўтворана ад прозвішча Сімоніч, Сіманавіч, Сіманаў; утворана ад спалучэння двух імён Сымон і Маісей.
Слабодка — назва ўтворана ад слова слабада. Слабада — тып паселішча ў феадальнай Расіі XI—XVIII стст., які карыстаўся часовымі вызваленнямі ад платы налогаў і іншых павіннасцей. Былі слабоды земляробчыя і гандлёва-прамысловыя. Вызначэнне да слова слабада ўказвалі на месцазнаходжанне яе (Лугавая, Баравая), ці прыналежнасць. На каралеўскіх і княжацкіх землях размяшчалісь Каралеўская і Княжацкая Слабады.
Слаўкавічы — назва ўтворана ад прозвішч
1) Славіч, Слаўковіч, Слаўкоў
2) Славянец — назва этнічнай групы славян
3) Вёска распаложана ў прыгожым месцы, слаўным месцы
Старое Село — сяло — тып паселішча ў адрозненні ад горада. Сэнс слова мяняўся: сялом называлі буйное сялянскае паселішча ў адрозненні ад невялікіх вёсак
Старына — назва-тэрмін: стараворная, былая ў аблоге зямля, у асобных выпадках старэчча
Сцяг (былая в. Заграбелле) — беларускае слова "сцяг" — новаўтвораная назва
Сцяпанаўка — назва ўтворана ад імя Сцяпан
Туркі — назва ўтварылася ад распаўсюджанага ў мінулым імя Тур і прозвішчаў Тур, Турка, Турчылаў, Тур'еў.
Турыно — назва ўтворана ад распаўсюджанага ў мінулым асабістага імя Тур і вытворных ад яго прозвішчаў Тур, Турко, Турчылаў
Уюнішча — балоцістае месца, дзе вадзілася шмат уюноў
Халопенічы — у аснове назвы слова халоп — чалавек, які знаходзіцца ў поўнай залежнасці, амаль у рабстве (IX—XVII стст.)
Хваставічы — дыялектная форма ад Фаставічы — назва вытворная ад прозвішча Фаставіч, Фастаў. (Вёска раней называлася Фаставічы)
Цяснова — назва-характарыстыка ад высноў цёс, чэсавы (тес, тесать)
Чапаева — заснавана ў 1920 г. Назва ўвекавечнае легендарнага начдзіва Васіля Іванавіча Чапаева
Чыкілі — назва ўтворана ад прозвішча Чыкіль
Юзафова — назва ўтворана ад імя Юзэф.
Ясенцы — у выснове назва дрэва ясень.
Яўсеевічы — назва ўзнікла ад імя Яўсей, а таксама прозвішчаў Яўсееў, Яўсеевіч.

1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мінск: Изд. БГУ, 1974. — 431 с.
2. Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобл. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 265 с.
3. Янкоўскі Ф. Крылатыя словы і афарызмы : З бел. літ. крыніц. — Мінск: Выд. АН БССР, 1960.