Па дадзеным статыстычнага ўпраўлення Дрыбінскага райвыканкама

...
....
Родная мова (%)
Размаўляюць дома (%)
Іншая мова
валодаюць свабодна (%)
 
Усяго
Бел. / Рус
Бел. / Рус
Бел. / Рус
Усе насельніцтва
15941
89, 6 / 9, 8
53, 6 / 46, 4
1, 1 / 10, 1
Беларусы
14679
96, 4 / 3, 5
57, 5 / 42, 5
0, 5 / 10, 8
Русскія
994
8, 6 / 91, 4
6, 2 / 93, 8
8, 2 / 0, 8
Украінцы
167
34, 8 / 46, 7
13, 8 / 83,2
7,8 / 4, 8
Палякі
19
47, 4 / 42, 1
21, 1 / 78, 9
7, 8 / 10,5
Яўрэі
5
80 / 20
6, 5 / 88, 3
1, 3 / 1, 3
Іншыя нацыянальнасці
77
9, 1 / 46, 7
6, 5 / 88, 3
1, 3 / 1, 3

Дрыбінскі раён адносіцца да паўночна-усходняй групы беларускай мовы.
У афіцыйна-дзелавым ужытку паводле Канстытуцыі РБ 1996 г. раўнапраўна існуюць руская і беларуская мовы. Гутарковае маўленне характарызуецца ўжываннем трасянкі.
На тэрыторыі раёна характэрна ўжыванне дыялектаў, якія адносяцца да віцебска-магілёўскай групы гаворак, для якой характэрна дысімілятыўнае аканне (зімля, сістра, возіра); мяккае —Р— ( курю, грібы); ужыванне канчатка —ЦЬ— у форме 3-й асобы, адзіночнага ліку дзеясловаў І спражэння (ідзець, нясець, бярець); падаўжэнне зычных у інтэрвакальным становішчы ( галлё, насенне) і інш.
Значную цікаўнасць у моўным кантэксце выклікае " катрушніцкі лемезень" — умоўная гаворка Дрыбінскіх шапавалаў/"катруха"- шапка, "лемезень"- говар/. Звярнуў на гэта асаблівую ўвагу вядомы беларускі этнограф Е. Р. Раманаў.
Сваю ўмоўную гаворку, — зазначыў Е. Р. Раманаў, — шапавалы ўжываюць толькі па-за межамі дома і ніколі не размаўляюць на ёй на Радзіме. Робіцца гэта па-першае, з-за нежадання яго прапагандаваць, па-другое, з-за апасення, каб не вывучалі яго мясцовыя яўрэі, як і ўсюды эксплуатаваўшыя народныя масы. Для выказвання асноўнай большасці паняццяў бяруцца ў асноўным звычайныя беларускія словы з дабаўленнем прыставак "КУ" ці "ШУ", са змяненнем або апушчэннем галосных, напрыклад:
"шусень — осень",
"шухлеть — клеть".
У некаторых словах перастаўляюцца склады, напрыклад:
"лосома — солома",
у другіх змяняецца канчатак з устаўкаю новага суфікса, напрыклад:
"сивимный — седой",
"читорить — читать",
"любжеить — любить".
Сярод карэнных слоў, як нам здаецца сустракаюцца:
нямецкія, яўрэйскія: "махер — нож", "шихта — девушка"
татарские:"басать — резать"
греческие: "питрус — камень", "амелюс — мёд".
Асабовых скланенняў і спражэнняў лемезень не мае.


Літаратура:
1. Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мн., 1994. — С.54—59; 577—580.
2. Бялькевіч, І. К. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны / І. К. Бялькевіч. — Мн. : Навука і тэхніка, 1970. — 512 с.
3. Романов, Е. Катрушницкий лемезень "/ Е. Романов // Живая старина". — Петербург, 1890. — С. 9—16.