Іван Ягоравіч Марчанка (02.06.192319.04.1997) нарадзіўся ў в. Людкаў Слаўгарадскага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыў Слаўгарадскую СШ (1941). Гісторык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1970).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1950), аспірантуру (1954). З 1954 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 г. загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962–1968 гг. і 1975–1981 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў “Истории Белорусской ССР” у 5 тамах (1973–1975), “Истории Минска” (1967), “Истории Белорусской ССР” (1977), кніг: “Полоцк. Исторический очерк (1987), Нарысы гiсторыi Беларусi (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I степені (1985), медалямі.     

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·      Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929–2008) : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2008. – С. 104–106.

·      Касцюк, М. Ён прыйшоў у навуку з полымя вайны / М. Касцюк, У. Навіцкі, В. Янкоўская // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2003. – № 3. – С. 72–77.

·  Марчанка І.Я. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. т. 10: Малайзія–Мугаджары/Гал. рэд. Г.П. Пашкоў.– Мн., 2000.– С. 150.

·  Марчанка І.Я. // Беларусь: энцыкл. даведнік/Беларус. энцыкл.; рэд. калегія: Б.І. Сачанка (гал.рэд.) і інш.– Мн., 1995.– С. 466.

·  Марчанка І.Я .// Памяць: гісторыка–дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.–Мн., 1999.–С. 512-513.