·  Даніленка Віктар Дзмітрыевіч (1936 год)

    Нарадзіўся ў вёсцы Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, вучоны.
    У 1959 годзе закончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, працаваў у архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 Магілёўскага аблпраекта, галоўным інжынерам праекта, кіраўніком майстэрні.
    З 1966 года начальнік будаўнічага ўпраўлення № 53 трэста № 17 "Лаўсанбуд".
    Працаваў начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва (1969), намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкома (1971).
    З 1975 года першы намеснік старшыні Дзяржбуда БССР, З 1976 - міністр сельскага будаўніцтва рэспублікі. У 1980 годзе намеснік міністра сельскага будаўніцтва СССР, а з 1982 - міністр гэтага міністэрства. З 1985 года намеснік старшыні дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта СССР, з 1989 - пастаянны прдстаўнік СМ БССР пры СМ СССР, а затым пасол РБ у Расійскай Федэрацыі.
    Узнагароджан двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Бiблiяграфiя:

·  Яны нарадзіліся на Чавускай зямлі // Памяць: Чавус р-н: Гіст. дак. хроніка гарадоў і р-наў Беларусі.- Мн., 2001.- С. 599.