·  Ракава Любоў Васільеўна (15.04.1948)

    Нарадзілася ў вёсцы Сушчэўская Слабодка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, кандыдат гістарычных навук, этнограф.
    У1950 годзе сям'я пераехала ў горад Чавусы, дзе яна ў 1966 годзе закончыла СШ №2. З 1967 – 1972 гады – вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на гістарычным факультэце. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску. Працавала сакратаром віцэ – прэзідэнта АН БССР акадэміка Лукашова К. І. З 1970 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі, спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1984 – старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці ''этнаграфія'', абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме ''Быт і культура працуючай моладзі горада'' (1983). Потым займалася вывучэннем сям'і і сямейнага быта беларусаў. Па гэтай тэме апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі ''Сям'я і сямейны быт беларусаў '', 1990 г.
    Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі і асабовую манаграфію ''Быт і культура гарадской моладзі'', 1989 г.
    Займаецца грамадскай дзейнасцю: чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачынню з прапагандай лепшых народных традыцый.

Бiблiяграфiя:

·  Тв.: Ракава Л. В. Быт дзяцей // Адукацыя і выхаванне.- 1996.- № 7, 8.

·  Ракава Л. В. Быт и культура городской молодёжи.

·  Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы.- Мн.: Ураджай, 2000.

·  Ракава Л. В. Традыцыйная сістэма выхавання // Адукацыя і выхаванне.- 1996.- № 2.

·  Ракава Л.В. Этнапедагогіка сельскага насельніцтва Беларусі // Народная педагогіка беларусаў.- Мн.- 1996.