·  Хурсік Віктар Уладзіміравіч (1953)

    Нарадзіўся на чыгуначнай станцыі Уборак Асіповіцкага раёна ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам, друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе. З 1991 г. працуе ў газеце “Звязда”. Даследуе дарэвалюцыйную гісторыю Асіповіцкага раёна, мае на гэту тэму публікацыі ў цэнтральнай і мясцовай прэсе: “Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі: Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі” (2002), “Зямля Радзівілаў на Асіповіччыне”(2000), “Паўстанне памяці: З гісторыі Асіповіцкага раёна ад старажытных часоў да 1911 г.”(1999). Аўтар кнігі “Белы лебедзь у промнях славы: Магдалена Радзівіл”(2001).

Бiблiяграфiя:

·  Асабістая гутарка з В.У.Хурсікам

·  Хурсік Віктар Уладзіміравіч // Белар. гістар. Часопіс.-2002.-№6.-С.38