Крывіцкі Аляксандр Антонавіч (1927)

 

Описание: Kryvicki Alaksandr.jpgАляксандр Антонавіч Крывіцкі (15.08.1927, в. Залессе Мсціслаўскага раёна), кандыдат філалагічных навук (1959). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1951). Працаваў у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі (1952–2007).

Даследаваў праблемы беларускай і славянскай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, беларускай рэгіянальнай лексікаграфіі, сучаснай беларускай мовы.

Аўтар прац: “Наша родная мова” (3-е выд., 1973), “У рытме з развіццём мовы” (1976), “Што такое лінгвагеаграфія” (1986), “Дыялекталогія беларускай мовы” (2003). Адзін з аўтараў даследаванняў “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (ч. 1–2, 1963), “Нарысы па беларускай дыялекталогіі” (1964), “Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” (1969), “Тураўскі слоўнік” (т. 1–5, 1982–1987), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (1993–1998), “Лексічныя ландшафты Беларусі” (1995).

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

 

Літаратура:

·                    Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусі; Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск, 2007. — Вып. 60. — С. 143—145 : фота.

·                    Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчышчыны : Матэрыялы канферэнцыі / складальнікі: І. К. Германовіч [і інш.] ; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 2001. — С. 55—59.

·                    Крыўко, М. Даследчык  жывога  народнага слова / Мікалай Крыўко // Настаўніцкая  газета. 2007. 14 жніўня. С. 4 : фота.

·                    Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар У. Ю. Аляксандраў. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 588 : фота.

·                    Народныя скарбы : дыялектычны зборнік (да 80-годдзя А. А. Крывіцкага) / рэдактар Л. П. Кунцэвіч. — Мінск, 2008. — С. 5—9 : фота.

·                    Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 532 : фота.

·                    Юрчанка, Г. Родным словам зачараваны / Георгій Юрчанка // Святло Кастрычніка (Мсціслаў). 2007. 11 жніўня. С. 6 : фота.