·  Юрчанка Аляксандр Лявонцьевіч

    Нарадзіўся ў 1892 г. у в. Скверата Мсціслаўскага павета ў сям’і селяніна-бедняка. Скончыў 2 класы царкоўна-прыходскай школы. Працаваў у сельскай гаспадарцы, а з 1910 г. рабочым на Марыупальскім металургічным заводзе ліцейнага цэха.
    У 1913 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў у першую сусветную вайну на тэррыторыі Беларусщ, у Карпатах, удзельнічаў у складзе 8-ай Арміі Паўднёва-Заходняга фронту ў Брусілаўскім прарыве. За адвагу і смеласць гусар Юрчанка быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. На фронце вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат, за што ў 1917 г. прыгавораны да растрэлу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў старшынёй палкавога камітэта і членам фракцыі бальшавікоў 5-ай Арміі. Удзельнік штурму Зімняга.
    Вясной 1918 г. вярнуўся ў родныя мясціны, дзе стварыў з сялянскай беднаты першую ў павеце камуністычную ячэйку з 40 чалавек. У 1918 г. прызначаны ваенным камісарам па харчаванню, а ў ліпені 1919 г. абраны старшынёй выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета. На 3 агульнапавятовай канферэнцыі камуністаў абраны старшынёй павятовага камітэта партыі.
    Загінуў у час ліквідацыі банды на мсціслаўшчыне 2 жніўня 1919 г. Пахаваны ў г. Мсціславе. Яго імем названа адна з вуліц горада. У 1972 г. на магіле пастаўлены бюст.

Бiблiяграфiя:

·  Юрчанка Аляксандр Лявонцьевіч: Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 118.