R17P26_1Іван Кірылавіч Вальваценка (15.04.1915,  в. Мазалава Мсціслаўскага раёна — 26.03.1996) нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў у калгасе (1933—1934). У 1937 г. прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў курсы афіцэрскага камсаставу (1939), танкавую школу (1941).

Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Украіну (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). З чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Львова, Ленінграда, Масквы, Курскай бітвы, Берлінскай і Пражскай аперацый.

Танкавая рота на чале са старшым лейтэнантам І.К. Вальваценкам вызначылася ў баях каля Кіева (05—06.11.1943). Паранены камандзір з экі-пажам у падбітым танку некалькі гадзін вёў бой да падыходу падмацавання. У гэтым баі экіпаж знішчыў 2 сярэднія танкі, 9 гармат з разлікам, 17 аўтамашын з ваенным рыштункам і амаль паўтары сотні салдат і афіцэраў ворага.

За праяўленыя мужнасць і адвагу старшаму лейтэнанту І.К. Вальваценку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (10.01.1944).

Да 1946 г. служыў у арміі. З 1956 г. жыў у Львове, дзе да 1979 г. працаваў слесарам-механікам у вытворчым аб’яднанні “Кінескоп”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

Літаратура

 

·        Гасянкоў, У.  Іх подзвігі золатам гараць / У. Гасянкоў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў). — 2005. — 22 чэрвеня. — С. 3 : фота. 

·        Гордость и слава Могилёвщины : в 2 ч. / под редакцией  А. Т. Глаза. — Могилёв, 2005. — Ч. 1. — С. 131 : фото.

·        Иоффе, Э. Командир танковой роты / Э. Иоффе // Беларускі час. 2005. 29 апреля. С. 17. 

·        Кириллов, Ю.  Дерзкий рейс / Ю. Кириллов // Во славу Родины. 2005. 22 февраля. С. 3. 

·        Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага  раёна / пад рэдакцыяй У. І. Лемяшонка. — Мінск, 1999. — С. 246—247 : фота.

·        Энциклопедия Победы: Беларусь — Москва / составители:  А. И. Докучаев,  Б. Д.  Долготович,  Л.  В.  Языкович.   Минск  ;  Москва,  2009. —С. 514 : фото.