·  Жыгуноў Уладзімір Раманавіч

    Нарадзіўся 9.04.1920, у в. Нашковічы (зараз в. Шамаўшчына) Мсціслаўскага раёна.
    Член КПСС з 1945 г. Скончыў Адэскую авіяцыённую школу пілотаў у 1942 г.. З ліпеня 1943 г. на Сцяпным, 2-м і 1-м Украінскім франтах, лётчык-штурмавік. Удзельнік баёў пад Курскам, Харкавам, Палтавай, Крывым Рогам, Кіраваградам, ліквідацыі корсунь-шаўчэнкаўскай групоўкі ворага, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944 г., вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, баёў на тэррыторыі Германіі, за Берлін. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка, зрабіў 194 баявыя вылеты, збіў 2 самалёты, знішчыў 9 варожых танкаў, 28 аўтамашын, 3 склады, эшалон, заглушыў агонь 3 арт. батарэй. Асабліва вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пры расшырэнні Сандамірскага плацдарма. У 1955 г. скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. Да 1960 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік.
    Прэзідыўм Вярхоўнага Савета ССР Указам ад 27 чэрвеня 1945 г. за мужнасць, адвагу і гераізм прысвоіў Жыгунову Уладзіміру Романавічу званне Героя Савецкага Саюза.

Бiблiяграфiя:

·  Жыгуноў Уладзімір Раманавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945 : Энцыкл./ Беларус. Сав. Энцыкл.—Мн., 1990.—С. 212.

·  Жигунов В. Р. //Герои Советского Союза: Краткий биографич. словарь в 2-х т. Т. 1.—М., 1987.—С. 502.

·  Жигунов Владимир Романович // Навечно в сердце народном: /Справочник/.—3-е изд.—Мн.,1984.—С. 169-170.

·  Жигунов Владимир Романович // Герои Сов. Союза могилевчане.—Мн., 1965.—С. 54-55.

·  Адважны лётчык //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1970.—22 студз.

·  Анюкоў, М. Быць важаком і абаронцам: [Аб героях Вялікай Айчыннай Жыгунову, Паўловічу]/ М. Анюкоў// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1990.—6 снеж.

·  Героі – нашы землякі //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1975.—9 мая.

·  Грыгор’еў, Ю. “Ілы” ідуць у атаку/ Ю. Грыгор’еў //Магілёўс. Праўда.—1981.—9 мая.

·  Грыгор’еў, Ю. Слаўны сокал/ Ю. Грыгор’еў //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1980.—1 крас.

·  Салаўёў, М. Слаўны сокал/ М. Салаўёў //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1973.—5 крас.

·  Салдат нябеснай гвардыі //Магілёўс. Праўда.—1969.—13 снеж.