·  Фамін Сяргей Уладзіміравіч

    Нарадзіўся 29 красавіка 1906 г. у в. Пепелеўка Манастыршчаскага раёна Смаленскай вобласці ў сям’і настаўніка. Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1925). Два гады працаваў настаўнікам на Барысаўшчыне. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факльтэта БДУ (1930). Выкладаў беларускую і рускую літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Член літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, БелАПП і інш. 04.01.1934 г. быў арыштаваны і прыгавароны да вышэйшай меры пакарання. Пасля апеляцыі Вярхоўным судом СССР расстрэл заменены пазбаўленнем волі на 10 гадоў. Адбываў зняволенне ў Комі АССР. 29 верасня – 2 кастрычніка 1941 г. адбыўся паўторны суд. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 04.12.1941 г. Па першай і другой справе рэабілітаваны, адпаведна ў 1957 і 1958 гг.
    З вершамі пачаў выступаць у 1924 г. (газета “Соха і молот”). Пачаў друкавацца ў 1925 г. Аўтар паэмы “Балота” (1927). Вершы змяшчаў у часопісах “Маладняк”, “Полымя”. Асобныя вершы С. Фаміна змешчаны ў 2-м томе “Анталогіі беларускай паэзіі” (1961), зборніку “Універсітэт паэтычны” (1971).

Бiблiяграфiя:

·  Фамін Сяргей Уладзіміравіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1987.—Т. 5.—С. 384.

·  Фамін Сяргей Уладзіміравіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 542.

·  Фамін Сяргей Уладзіміравіч// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.—Магілёў, 1993.—С. 220 – 221.

·  Сяргей Фамін// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Карот. давед.—Мн., 1931.—С. 347.

·  С. Фамін [Аб С. Фаміне] // Дзень паэзіі 1990.—С. 195.

·  Заёрка, А. Калі загінуў паэт/ А. Заёрка// Звязда.—1989.—20 кастр.

·  Зарецкий, А. Что помнится: Воспоминания о С. Фомине/ А. Зарецкий// Сов. студент (Горки).—1989.—2 нояб.

·  Юрченко, Г. Дважды приговорённый/ Г. Юрченко// Нёман.—1991.—№8.—С. 117 – 118.

·  Юрчанка, Г. З Беларуссю заручоны/ Г. Юрчанка// Магілёўс. праўда.—1992.—14 лют.; Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1988.—19 сак.

·  Юрчанка, Г. Лёс паэта/ Г. Юрчанка // Ленінскі шлях (Горкі).—1989.—10 студз.

·  Юрчанка, Г. Не магу не пісаць.../ Г. Юрчанка// Ленінскі шлях (Горкі).—1991.—27 крас.

·  Юрчанка, Г. Неабходны ўдакладненні: [ З біяграфіі С. Фаміна] // ЛІМ.—1991.—12 крас.—С. 7.

·  Юрчанка, Г. Недапетая песня/ Г. Юрчанка// Наша слова.—1992.—№19.—С. 4.

·  Юрчанка, Г. Пясняр маладосці/ Г. Юрчанка// Чырв. Змена.—1990.—14 ліп.—С. 8.

·  Юрченко, Г. Судьба поэта/ Г. Юрченко// Сов. студент (Горки).—1989.—9 нояб.

·  Юрчанка, Г. Сяргей Фамін/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1991.—27 крас.

·  Юрченко, Г. “Я, грежу именем твоим...”/ Г. Юрченко// Нёман.—1989.—№12.—С. 18 – 19.

Творы і рэцэнзіі на іх:

·  Вершы// Наша слова.—1992.—№19.—С. 4

·  Дымнае жыта: Вершы, паэмы, пераклады.—Мн.: Маст. літ., 1991.—138 с.

·  Рэц.: Аневіч А. Расстрэляны сталіністамі// ЛІМ.—1992.—10 студз.—С. 7.

·  Жураўлёў В. Жыццё агнём пацалавала... // Полымя.—1992.—№12.—С. 239 – 242.

·  Лянок В. На дымных шляхах// Чырв. Змена.—1992.—16 сак.—С. 10.

·  З паэзіі С. Фаміна// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1990.—13 чэрв.

·  “ Прощай! Подходит час разлуки…»: На квадратах окон…»: /Стихи/ // Нёман.—1991.—№8.—С. 117 – 118.

·  Развітанне: Верш// Анталогія беларускай паэзіі.—У 3-х т. Т. 2.—Мн., 1961.—С. 443

·  Черные пни; Покос; Старый друг: Стихи// Нёман.—1989.—№12.—С. 19 – 22.