ААТ “Крычаўцэментнашыфер” пачаў дзейнічаць 20 лістапада 1933 г. як цэментны завод, выпусціўшы першую прадукцыю – клінкер. 23 лістапада 1933 г. Дзяржаўная камісія падпісала акт прыёмкі ў эксплуатацыю Крычаўскага цэментнанага завода магутнасцю 130 тысяч тон цэменту ў год.

У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, на яго тэрыторыі стварылі канцэнтрацыйны лагер. Адноўлены ў 1949 г.

З 1957 г. цэментна-шыферны камбінат пасля аб’яднання з шыферным заводам. У 1963 г. далучаны завод вапнавай мукі.

У канцы 1970-х гг. пасля рэканструкцыі прадукцыйнасць павялічылася на 3–4 тоны клінкеру ў гадзіну.

Працоўны калектыў прадпрыемства з кожным годам павялічвае выпуск прадукцыі. У 2007 г. дасягнута 88,8 мільёнаў умоўных плітак шыферу.

Асноўная прадукцыя: партландцэмент розных марак, шыфер 8-хвалевы, шыфер плоскі непрасаваны.

Адным з першых “Крычаўцэментнашыфер” атрымаў экалагічны сертыфікат. З’яўляецца дыпламантам і прызёрам розных конкурсаў. Найвышэйшым прызнаннем заслуг калектыву стала прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2004 г. Званне лаўрэата гэтай узнагароды падцверджана ў 2007 г.

 

Літаратура:

 

·         Болдовский, А. Главная отрасль страны / Александр Болдовский // Магілёўскія ведамасці. – 2012. – 9 жніўня. – С. 13.

·         Кричевский монолит // Народная газета. – 2012. – 18 студзеня. – С. 8–9.

·         Путь свершений. ПРУП Кричевцементношифер – 75 / авторы текста :А. С. Болдовский, С. Л. Калугин. – Минск : БЕЛТА, 2008. – 200 с. : ил.

·         Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 306–307.

·         Этапы славного пути. – Могилев : УПКП Могилевская областная типография им. С. Соболя, 2004. – 304 с. : ил.

·         ААТ Кричевцемнтношифер[Электронный ресурс] : Режим доступа: http://region.mogilev.by/ru/tags/prup_krichevtsementnoshifer