Альгерд Адамавіч Малішэўскі нарадзіўся 8 верасня 1922 г. у Бабруйску. Беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1977 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1952 г. закончыў факультэт жывапісу Харкаўскага мастацкага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак
з 1956 г. Член БСМ з 1965 г. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Яго творчасці ўласцівы адкрытая эмацыянальнасць, імкненне да жывапісна-пластычных пошукаў. Аўтар карцін “Мы вернемся”, “Гады вайны”, “Салдаты – сыны Радзімы”, “Хатынь”, “Маці”, “Пратэст супраць вайны”, “Металургі”, “Сяброўкі”, “Брыгада”; партрэты хірурга С. Секача, брыгадзіра-палявода В. Прыступчыка, Г. Дарашкевіч, “Партрэт студэнта”.

Аўтар лірычных пейзажаў “Міншчына”, “Вясна”, ”Калы”, “Вясна ў Чыжоўцы” і інш. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

22 лістапада 1989 г. А.А. Малішэўскі памёр.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Малішэўскі Альгерд Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2000. – Т. 10. – С. 35.

·         Альгерд Адамавіч Малішэўскі // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведник / складальник Б. А. Крэпак. – Мінск, 1998. – С. 347.

·         Барысаў, К. Колеры радасці і смутку / К. Барысаў // Мастацтва Беларусі. – 1984. – № 2. – С. 26–29.

·         Вальфоўскі, В. Жывапіс Альгерда Малішэўскага / В. Вальфоўскі // ЛіМ. – 1974. – 2 жніўня. – С. 10.

·         Ойстрах, О. Г. Альгерд Малишевский. Неустанный поиск : альбом /О. Г. Ойстрах. – Москва : Советский художник, 1979. – 30 с.

·         Салодкіна, Л. Светлае падарожжа ў прастору / Л. Салодкіна // Мастацтва. – 1993. – № 6. – С. 32–37.

·         Строгіна, С. Малішэўскі Альгерд Адамавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. – Мінск, 2009. – С. 106–108.