мінкінАлег Гаўрылавіч Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г.
у в. Чарняўка Хоцімскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся
ў Хоцімскай васьмігадовай школе-інтэрнаце,у Маскоўскім энергетычным інстытуцет, затым перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў майстрам тэхкалоны № 56 ва Улан-Удэ, электрамантажнікам, брыгадзірам, майстрам па будаўніцтву электрападстанцый. З Бураціі вярнуўся на Беларусь.

З 1977 г. працаваў інжынерам у сістэме “Галоўтранснафта”. Цяпер жыве ў Вільні.

Друкуецца з 1980 г. Першы зборнік вершаў “Сурма” выйшаў у 1985 г.
У зборніку п’ес “Крынічка” надрукавана яго п’еса-казка “Як Лыска ваўком быў”. У 2007 г. выйшла кніга выбранай паэзіі “Пенаты”. Паэзія вызначаецца адметнай паэтычнай пластыкай, сталым поглядам на свет з яго складанымі праблемамі. Творчасць у аснове сваёй міфалагічная. Цыкл вершаў “За месяцам месяц” напісаны паводле агульнаславянскай традыцыйнай тэмы гадавога кругавароту, згодна якой дванаццаць братоў-месяцаў змяняюць адзін аднаго ў строгай чарговасці. Гэту тэму паэт пашырыў міфалагічнымі персанажамі.

Член СП Беларусі з 1988 г., СП Літвы з 1991 г.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Галубовіч, Л. Алег Мінкін /Леанід Галубовіч // Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Л. Галубовіч. – Мінск, 20101. – С. – 110–116.

·         Лужкоўскі, В. Я родам з Кругляншчыны / Віктар Лужкоўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Круглянскага раёна / галоўны рэдактарГ. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – С. 518–520.

·         Мінкін Алег // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1994. – Т. 4. – С. 306–307.

·         Мінкін Алег Гаўрылавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2006. – Т. 2. – С. 147–148.