Міхаіл_Яўгенавіч_ЦікоцкіМіхаіл Яўгенавіч Цікоцкі нарадзіўся 20 лютага 1922 г. у Бабруйску ў сям’і вядомага кампазітара Яўгена Цікоцкага. У 1933 г. сям’я пераехала ў Мінск. У 1941 г. закончыў сярэднюю школу. Да 1943 г. знаходзіўся на часова акупіраванай тэрыторыі, а затым перапраўлены партызанамі на самалёце ў Маскву. Восенню 1943 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі, ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 г. пад Кобрынам быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені”, двумя медалямі За адвагу.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. паступіў вучыцца на факультэт журналicтыкі БДУ iмя У.I. Леніна, які закончыў у 1950 г. Плённа працаваў нейкі час у рэдакцыях газет Савецкі селянін i Калгасная праўда. Адначасова вучыўся ў завочнай acпірантуры пры кафедры тэорыі i практыкі савецкай журналістыкі, a праз тры гады паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму Публіцыстыка Якуба Коласа.

З 1953 г. працаваў на факультэце журналістыкі спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі i практыкі савецкага друку, а пазней яе загадчыкам. У 1972 г. aбараніў доктарскую дысертацыю, а праз год зацверджаны ў навуковым званні прафесара.

Даследаваў праблемы стылістыкі беларускай мовы i стылістыкі газетных жанраў, зрабіў першыя спробы стылістычнай характарыстыкі лексічных i фразеалагічных сродкаў беларускай мовы з пункту гледжання ix практычнага выкарыстання ў розных стылях i жанрах, распрацаваў пытанні марфалагічнай i cінтаксічнай стылістыкі.

За навуковую i педагагічную дзейнасць узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета БССР i Ганаровым знакам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР “За выдатныя поспехі ў рабоце, а напрыканцы 1996 г. удастоены высокай узнагароды “Залужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Член саюза журналістаў.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Белякова, Л. Родом из крестьянской газеты / Людмила Белякова // Белорусская нива. – 2007. – 23 февраля. – С. 6.

·         Іўчанка, В. Жыццём і словам прысягаючы… / Віктар Іўчанка // Настаўніцкая газета. – 2007. – 20 лютага. – С. 4.

·         Тикоцкий Михаил Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор. Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 7. – С. 220.

·         Тикоцкий Михаил Евгеньевич // Люди дела. Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В.Чекалова. – Минск, 1999. – С. 334.

·         Цікоцкі Міхаіл Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактарГ. П. Пашкоў. – Мінск, 2003. – Т.17. – С. 113.