горбацевичАнтон Маркавіч Гарбацэвіч нарадзіўся 13 лютага 1912 г. у в. Залессе Асіповіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком.

З 1927 г. працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 г. – на торфапрадпрыемстве “Татарка”.

У 1936 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Закончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны. У верасні 1939 г. прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце.

Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве “Татарка”. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу.

За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

А.М. Гарбацэвіч памёр у 1981 г.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Вызначыліся працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. – Мінск, 2002. – С. 610.

·         Горбацевич Антон Маркович // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. – Могилев, 2005 – Ч. 2. – С.118.