кірэеўМікалай Уладзіміравіч Кірэеў нарадзіўся 6 студзеня 1942 г. у в. Сушчаўская Слабодка Чавускага раёна. У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ
з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці – паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа “Кветкі маёй Радзімы”. Рамантыкай дыхае палатно “У купальскую ноч”.
Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.

Чавуская прырода для мастака – музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: “Зімовы пейзаж, Сямя, Дзяўчына з Чавусаў”, Чыстае азярцо, Чавускае лета, серыя Туманы, Ядвіга”, Гронка вінаграду”, “У гарах Сванеціі”, “Дзяўчына з птушкамі” i інш.

З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Жогла, Н. Пакінуць след на Зямлі… / Наталля Жогла // Культура. – 2007. – 24 лістапада. – С. 11.

·         Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 289–290.

·         Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. – Мінск, 1998. – С. 260.

·         Киреев Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 44.

·         Ножников, Н. Николай Киреев. Снова в Могилеве / Николай Ножников // Веснік Магілёва. – 2007. – 30 ноября. – С. 5.

·         Строгіна, С. Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. – Мінск, 2009. – С. 83–85.

·         Шаранговіч, Н. Сталасць творчасці, маладосць душы / Н. Шаранговіч // ЛіМ. – 2002. – 4 кастрычніка. – С. 11.