12Ніна Рыгораўна Фядзяева нарадзілася 14 студзеня 1912 г. у Санкт-Пецярбургу. Руская актрыса. Заслужаная артыстка Карэльскай АССР (1948) і БССР (1967).

У 1936 г. закончыла студыю пры Ленінградскім Чырвоным тэатры. Працавала ў тэатрах Ленінграда, Жданава, Петразоводска, у 1957–1976 гг. – у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Выконвала ролі характарных, драматычных геpaiнь. Творчасці ўласцівы высокая сцэнічная культура, дакладнасць унутранай распрацоўкі вобразаў. Лепшыя poлі ў Магілёўскім тэатры: Альжбета, Паланея (“Паўлінка”, “Прымакі” Я. Купалы), пані Мура (“Мурын Бор” I. Ісачанкі), Карпінская (“Гэта было ў Магілёве” Я. Тарасава), Клаўдзія Пятроўна (“Ленінградскі праспект” I. Штока), Алена Андрэеўна (“Дзядзька Ваня”
А. Чэхава), Кручыніна і Матрона (“Без віны вінаватыя” і “Гарачае сэрца”
А. Астроўскага), Дульская (“Мараль пані Дульскай” Г. Запольскай), місіс Сэвідж (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж. Патрыка)
i інш.

6 снежня 1990 г. H.Р. Фядзяева памерла.

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Фядзяева Hіна Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 510.

·         Фядзяева Hіна Рыгораўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 495.

·         Фядзяева Hіна Рыгораўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / галоўны рэдактар І. П. Шамякін. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 429.

·        Федяева Нина Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 7. – С. 356.