Ігнацій Навумавіч Гранат (31.07(12.08).186329.12.1941) нарадзіўся ў купецкай сям’і ў Магілёве. Пасля заканчэння мужчынскай гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, які закончыў выдатна і стаў вядомым спецыялістам у галіне палітычнай эканоміі. Быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання, стаў аўтарам некалькіх сур’ёзных работ. У 1895 г. нарадзілася ідэя стварэння “Энцыклапедычнага слоўніка”, на старонках якога знайшлі б сваё месца шырокія звесткі па ўcіx галінах грамадcкіх і дакладных навук. Слоўнік павінен быў стаць вяршыняй усяго лепшага, чаго дасягнулі рускія і замежныя энцыклапедысты. Узначалілі выдавецтва браты Гранат. У 1891–1903 гг. выйшлі першыя 6 выданняў у 8–9 тамах, у 1910–1948 гг. – 7-е перапрацаванае выданне ў 58 тамах, у 1917–1948 гг. – тамы 34–58.

З году ў год павялічваліся не толькі аб’ём вынаходніцкай работы, але і колькасць тамоў слоўніка, тыраж. Энцыклапедычныя слоўнікі братоў Гранат выдаваліся ў нашай краіне аж да 1948 г.

І.Н. Гранат пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

 

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Белов, С. В. Братья Гранат / С. В. Белов. – Москва : Книга, 1982. – 96 с.

·         Выпускнікі і навучэнцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі 1809–2009 : біябібліяграфічны даведнік / Установа культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”, Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры ; складальнікі : Л. Я. Гурковіч, Т. М. Калініна. – 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. – Магілёў, 2009. – С. 29–30.

·         Деятели СССР и революционного движения России: энциклопедический словарь Гранат. репринтное издание. – Москва, 1989. – С. 799.

·         История могилевского еврейства : люди и документы : научно-популярные очерки и жизнеописания : в 2 кн. / составитель А. Литин. – Минск, 2002. – Кн. 1. – С. 228–229.

·         Левский, А. Братья Гранат / А. Левский // Могилевская правда. – 1998. –8 августа. – С. 14.

·         Мельнікаў, М. Браты – энцыклапедысты / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. – 1984. – 13 снежня.

·         Мельнікаў, М. Подзвіг нашых землякоў / М. Мельнікаў // За камуністычную працу (Магілёў). – 1982. – 22 красавіка.

·         Яновіч, М. Ігнацій Гранат. Працаваў за цэлы інстытут / М. Яновіч // Народная воля. – 2004. – 15 верасня. – С. 3.