русецкийАляксей Сцяпанавіч Русецкі нарадзіўся 21 лістапада 1912 г. у в. Студзянец Касцюковіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыў пачатковую школу, Касцюковіцкую сямігодку і Аршанскі педтэхнікум. У 1931 г. паступіў у Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. Пасля заканчэння з дыпломам ветурача камандзіраваны ва Узбекістан. У тым жа годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў у маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце. У студзені 1938 г. пераехаў у Мінск, працаваў загадчыкам бактэрыялагічнага аддзела абласной ветэрынарнай лабараторыі. Са студзеня 1942 г. на фронце. Служыў начальнікам палявой лабараторыі на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтах. У Мінск вярнуўся ў 1947 г. Да 1951 г. працаваў літкансультантам па паэзіі ў СП Беларусі, у 1951 г. загадваў аддзелам публіцыстыкі.

З допісамі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1930 г. Першы зборнік паэзіі “У заўтрашні свет” і “Святло акон тваіх” прысвечаны біяграфіі ваеннага пакалення. Пазней выдаў зборнікі паэзіі “Служба святла”, “Зямля гаворыць зорам”, “Позірк”, “Хвала жыццю” і інш.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі.

17 чэрвеня 2000 г. А.С. Русецкі памёр.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Давыдаў, А. Аляксей Русецкі / А. Давыдаў // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 91.

·         Карнялюк, К. Крокі яго сэрца / Канстанцін Карнялюк // ЛіМ. – 2008.- 15 лютага. – С.14.

·         Клімуць, Я. Аляксей Русецкі / Яраслаў Клімуць // Могилевская правда. – 1998. – 17 февраля. – С. 4.

·         Русецкі Аляксей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 456.

·         Русецкі Аляксей // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1995. – Т.5. – С. 177–182.

·         Саламевич, Я. Аляксей Русецкий / Янка Саламевич // Роднае слова. – 2011. – № 5. – С. 18.

 Творы і рэцэнзіі на іх:

·  Русецкі, А. Выбраныя творы: у 2 т./А. Русецкі.–Мн.: Маст. літ., 1982.

·  Русецкі, А. Айкумена: выбр. вершы і паэмы/А. Русецкі.–Мн.: Маст. літ., 1992.–334 с.

·  Русецкі, А. Два колеры жыцця: выбранае/А. Русецкі.–Мн.: Маст. літ., 1973.–270 с.

·  Рэц.: Свірка, Ю. На службе святла/Свірка Ю.//Полымя.–1973.–№ 11.–С. 225–228.

·  Русецкі, А. Крокі сэрца: вершы/А. Русецкі.–Мн.: Маст. літ.,1980.–71 с.