R13P16_5Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава нарадзілася 13 кастрычніка 1932 г. у Круглым у сям’і пісьменніка
Р. Кобеца. Пасля вызвалення Беларусі жыла ў Мінску, вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя
Л. Александроўскай. У 1954–1955 гг. займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала выкладчыцай у музычных школах.

З 1964–1966 гг., у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член СПБ з 1965 г.

У 1969 г. закончыла аддзяленне Беларускай дзяржкансерваторыі па класу фартэпіяна, у 1971 г. – Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Друкавацца пачала з 1959 г. У часопісе Вясёлка была надрукавана казка Песня больш не хлусіць. У 1971 г. у часопісе Беларусь змешчаны яе артыкул На рыбаковым возеры. У 1973 г. у Маскве выйшла першая аповесць Жаваранкі над Хатынню, пабудаваная на дакументальнай аснове. Напісала мастацкі твор пра будаўнікоў БАМа “Агні за перавалам”.

У 1973 г. па сцэнарыю пісьменніцы пастаўлены мультфільм “Вася Буслік і яго сябры. Аўтар драматычных твораў, складальнік (у сааўтарстве) зборніка беларускай паэзіі “Земля с лазурными очами”, аўтар нарысаў пра Грэцыю, перакладаў з грэчаскай паэзіі, вершаў, якія адрасаваны пераважна для дзяцей.

Творы пісьменніцы ўключаны ў зборнікі “Кніжка-малышка”, “Вяснянка”, “Верасок”, “Сказки белорусских писателей”, “Песенки-чудесенки”, аўтарскі зборнік В. Сярых “Певунок”. Творы перакладаліся на замежныя мовы.

Жыве ў Мінску, друкуецца ў перыядычных выданнях.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Данькова, В. “З калыскі над Друццю” / В. Данькова // Сельскае жыццё (Круглае). – 2001. – 20 кастрычніка.

·         Кобец-Філімонава Алена // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 368.

·         Кобец-Філімонава Алена // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1994. – Т. 3. – С. 292–294.

·         Кобец-Філімонава, А. На беразе Друці // Сельскае жыццё (Круглае). – 2001. – 24, 27 кастрычніка.

 Творы:

·  Казка пра месяц: Вершы/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. А. Грубіна.–Мн.: Рэд. дзіцячай і юнацкай літ., 1963.–24 с.: іл.

·  Читайка и гуляйка: Сказки/А.Р. Кобец-Филимонова; Худ. Б. Заборов.–Мн.: Ред. детской и юношеской лит., 1963.–30 с.: ил.

·  Семь художников: Сказки/А.Р. Кобец-Филимонова; Худ. Б. Заборов.–Мн.: Беларусь, 1965.–32 с.: ил.

·  В королевстве… но не сказочном: Очерки о Греции/Е.Г. Кобец-Филимонова.–Мн.: Беларусь, 1969.–176 с.

·  Сказки старого Яниса/Е.Г. Кобец-Филимонова.–Мн.: Беларусь, 1969.–48 с.

·  Лесной барабан: Стихи/Е.Г. Кобец-Филимонова; Пер. с бел. В. Болдырева; Худ. О. Димидовой.–М.: Дет.лит., 1970.–32 с.: ил.

·  Залаты ручнік/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. Н. Паплаўская.–Мн.: Беларусь, 1972.–19 с.: іл.

·  Стой, машинист!: Повесть/Е.Г. Кобец-Филимонова; Худ. В. Штаркина.–М.: Дет.лит., 1976.–175 с.: ил.

·  Жаваранкі над Хатынню: Аповесць/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. А.М. Філімонаў.–Мн.: Маст.літ., 1977.–160 с.: іл.

·  Блакітны экспрэс: Аповесць: Для ст. шк. узросту/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. Я.А. Ігнацьеў.–Мн.: Юнацтва, 1981.–174 с.: іл.

·  Агні за перавалам: Аповесць: Для ст. шк. узросту/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. Т.В. Кубліцкая. Мн.: Юнацтва, 1985.–160 с.: іл.

·  Дзімкава зорачка: Апавяданне/А.Р. Кобец-Філімонава//Буслы над хатай.–Мн., 1985.

·  Вянок дзівосаў: Казкі/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. Ю. Зайцаў.–Мн.: Юнацтва, 1986.–79 с.: іл.

·  Агні за перавалам: Раман: Для ст. шк. узросту/А.Р. Кобец-Філімонава; Маст. Т.В. Кубліцкая.–Мн.: Юнацтва, 1987.–428 с., [9] л.: іл.

·  Шлях да малітвы: Споведзь/А. Кобец-Філімонава.–Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2004.–76 с.

Рэцэнзіі:

·  Каваль М. Тысячы радасцей//ЛіМ.–1963.–3 снеж. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. Читайка и гуляйка: Сказки.–Мн., 1963.

·  Гіль М. Казкі і казачкі//ЛіМ.–1965.–13 крас. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. Семь художников: Сказки.–Мн., 1965.

·  Грахоўскі С. Пакуты і мужнасць Элады//Звязда.–1969.–23 крас. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. В королевстве… но не сказочном: Очерки о Греции.–Мн., 1968.

·  Юревич В. «Почему я пишу о Греции?»//Нёман.–1969. № 12. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. В королевстве… но не сказочном: Очерки о Греции.–Мн., 1968.

·  Яфімава М. Перад стартам у жыццё//ЛіМ.–1978.–24 сак. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. Жаваранкі над Хатынню: Аповесць.–Мн., 1977.

·  Левин А. БАМ, который построили мы//Знамя юности.–1985.–12 сент. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. Агні за перавалам: Аповесць. Мн., 1985.

·  Марціновіч А. Святло рамантыкі//Чырв.змена.–1985.–27 ліст. Рэц. на кн.: Кобец-Філімонава А.Р. Агні за перавалам: Аповесць. Мн., 1985.