http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogilev_payon/r16p37_7.files/image001.jpg       Сяргееў Ілля Васільевіч (1909 — 1992)

 

Ілля Васільевіч Сяргееў (27.07.1909, г. Магілёў – 1992), працаваў старшынёй праўлення калгаса ў в. Паплаўшчына Магілёўскага раёна (1932–1935, 1937–1941), старшынёй гаспадаркі калгаса “1 Мая” (1935–1937).

У гады Вялікай Айчыннай вайны кіраваў калгасам “Гігант” у Куйбышаўскай вобласці.

У 1944–1965 гг. – старшыня калгаса “Камінтэрн” Магілёўскага раёна. У 1955–1956 гг. калгас быў шырока прадстаўлены на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, заваяваў дыпломы I і ІI ступеняў. Урад узнагародзіў калгас ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. “Камінтэрн” стаў маяком не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

За выдатныя поспехі, дасягнутыя ў справе развіцця сельскай гаспадаркі па вытворчасці збожжа, бульбы, ільну, мяса, малака і інш. прадуктаў сельскай гаспадаркі, і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыта І. В. Сяргееву было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1958).

 

Літаратура:

1.    Гуляев, Н. Он оставил большое наследство / Н. Гуляев // Криница 1993. — № 8. С. 3.

2.    Сергеев Илья Васильевич // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2. — С. 14 : фото.

3.    Сергеев Илья Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / под общей редакцией А. Н. Новикова. Минск, 2014. — С. 198 : фото.

4.    У мірнай працы // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — С. 443—444 : фота.

5.    У мірнай працы // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Магілёўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1996. — С. 576—577 : фота.